Танцавальны марафон. Виктор Правдин
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Танцавальны марафон - Виктор Правдин страница 11
– Ты, пэўна, i сапраўды, нецалаваны.
У наступны момант гарачае дыханне апякло Хмары шыю, жаночыя грудзi пругкiмi бугаркамi дакранулiся да здранцвелай спiны, i ён адчуў, як часта-часта тахкае жаночае сэрца. Лейтэнант i вокам не паспеў мiргнуць, а цёплыя пальчыкi далiкатна расшпiлiлi гузiкi на кашулi i пажадлiва лашчылi ягонае цела. У галаве ў Хмары ўсё пераблыталася, ён адчайна адштурхнуў рукi Казаковай, iмпэтна крутнуўся, закрычаў:
– Не ведаю я нiякага маёра Бараны! Сюды мяне прывяла смерць Шапавалава. Не веру, што ён памёр сам!..
Апошняе вырвалася мiжвольна, Хмара так не думаў, але чамусьцi сказаў. Гэта падзейнiчала на жанчыну. Яна войкнула, прыкрыла грудзi рукамi i кiнулася да канапы.
– Дык Вы не?.. – нацягнуўшы прасцiну да самай шыi, няўпэўнена i расчаравана перапытала Казакова. У наступны момант у вялiкiх блакiтных вачах заскакалi гарэзлiвыя смяшынкi. – Вы ручку адарвалi…
Хмара нават не заўважыў, як адарваў дзвярную ручку, i цяпер стаяў у позе карацiста, якi чакае нападу i гатовы даць адпор. Ён апусцiў рукi, нiякавата зiрнуў на Казакову, iх вочы сустрэлiся.
– Ну i дзела! – уздыхнуў лейтэнант i адчуў, як iстэрычны смех рвецца з грудзей, не ўтрымаць.
– А я, – пырснула Казакова, – прыняла Вас за…
Хмары было цiкава даведацца, за каго прыняла яго сястра Шапавалава, але смех праглынуў прызнанне жанчыны. Хвiлiн пяць яны глядзелi адно на аднаго i рагаталi.
– Ад мяне ўпершыню ўцякае мужчына! Нават ручкi паадрываў!
– А я думаю, правакацыя… усё – трапiў у пастку…
Першай ачомалася Казакова. Яна ўвiшна, не зважаючы на Хмару, устала з канапы, загарнулася ў прасцiну, знайшла халат, выцягнула ключы i адамкнула дзверы, якiя пяць хвiлiн таму штурмаваў Хмара. З ваннай данеслася плескатанне вады. Казакова вярнулася апранутая, быццам нiчога не здарылася, прывяла ў парадак канапу, падбiла падушкi i, прыладзiўшы на ранейшае масца перламутравую шпiльку, зiрнула на гадзiннiк.
– Я i сапраўды чакаю гасцей.
– Пагаворым на кухнi, – прапанаваў Хмара i зноў адчуў няёмкасць. У гэтай жанчыне было столькi спакуслiвай жыццёвай сiлы, што лейтэнант вымушаны быў хаваць вочы, каб не выдаць свайго душэўнага стану.
– Ручку адарвалi! – са скрухай упiкнула лейтэнанта гаспадыня. – Можа, i ў агульны калiдор дзверы адамкнуць? Там ручка дарагая, зробленая на заказ.
– Я адкуплю замок, – вiнавата буркнуў Хмара i, спадылба зiрнуўшы на Казакову, прапанаваў: – Калi спяшаецеся, я пакiну позву, пагаворым заўтра ў аддзеле.
– На гэта не разлiчвайце, – Казакова крутнулася да плiты, бразнула чайнiкам, чыркнула электрычнай запальнiчкай. – Будзем гаварыць сёння, госцi пачакаюць.
Хмару гэта задавальняла, напэўна, больш чым гаспадыню. Ён уздыхнуў вальней, падсунуў да акна крэсла, уладкаваўся так, каб свежае паветра з расчыненай форткi абвявала твар.
– Вы