Танцавальны марафон. Виктор Правдин
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Танцавальны марафон - Виктор Правдин страница 15
– Александровiч можна прыцягнуць да крымiнальнай адказнасцi за неаказанне дапамогi! – рашуча выказаўся Хмара.
– Калi дакажам, – пагадзiўся Мiкулiч i, трошкi счакаўшы, працягваў: – На паводзiны Александровiч нiхто ўвагi не звярнуў. Каб закрыць справу, дастаткова судова-медыцынскай экспертызы. Але нечакана з’яўляецца яшчэ адна жанчына, якая сцвярджае, што Шапавалава забiлi i прыводзiць пераканаўчыя факты. Сакратарка начальнiка аўтакалоны, дзе працаваў Шапавалаў, Леўчанка Раiса Iванаўна, расказала пра займальны i iнтрыгуючы выпадак. Месяц таму Шапавалаў папрасiў яе не перадаваць начальнiку аўтакалоны пiсьмо, якое павiнна паступiць з докшыцкай мiлiцыi. З расповеду шафёра Леўчанка даведалася, што ён двое сутак прасядзеў у замкнёнай фуры, пакуль нейкi мужык яго не выпусцiў. Нiякага крымiналу, зладзейства, тым больш насiлля не было. Шапавалаў, шукаючы паратунку ад спякоты, залез у фуру, а дзверына выпадкова замкнулася. Канечне, на ўсё гэта плюнуць i расцерцi, але звечара ён добра-такi выпiў i нават не памятаў, чаму аказаўся голы. Даведаюцца ў калоне – засмяюць. Леўчанка дапамагла Шапавалаву, але пасля смерцi шафёра зусiм па-iншаму ўспрыняла той выпадак, таму i прыйшла, нават са сваiм бачаннем падзей. Версiя ж гаваркой сакратаркi ў тым, што нехта пазбавiўся ад Шапавалава, i смерць шафёра на дыскатэцы – не што iншае, як працяг разборкi ў бягомльскiм лесе.
– А што думаеце вы? – нясмела спытаў Хмара i спадылба зiрнуў на начальнiка. Мiкулiчава празмерная таямнiчасць успрымалася як недавер: чаму толькi сёння падпалкоўнiк расказаў праўду?
– Паводзiны Александровiч i заява Леўчанкi насцярожылi, прымусiлi шукаць пацверджанне. І пакуль што адкiнуць версiю забойства Шапавалава – не рызыкну.
– І ўсё ж, чаму Шапавалаў быў у фуры голы? – пачаў задаваць пытаннi Хмара. – Без вады, ежы – зразумела, а вось каб зусiм без адзення… Не зiма… Значыць, сур’ёзна ўспрымаць здарэнне як замах на жыццё не можам.
– А калi Шапавалава такiм макарам папярэдзiлi аб магчымых непрыемнасцях? – разважлiва сказаў Мiкулiч. – Усё ж запаленне лёгкiх ён падхвацiў, i цяпер смерць Шапавалава на дыскатэцы не ўспрымаецца як недарэчнасць. Я не адмаўляю збегу абставiн, яго вялiкасць выпадак можа добра-такi павадзiць за нос, але на тое мы i следчыя…
«Гаворыць, як на лекцыi па крымiналiстыцы», – падумаў Хмара i самаўпэўнена ўсмiхнуўся:
– Цяпер прыйдзецца пераключыцца з любоўных сувязяў Шапавалава на дзелавыя?..
– Да дзявятага жнiўня мы павiнны раскрыць таямнiцу бягомльскага лесу, – не зважаючы на сарказм падначаленага, працягваў Мiкулiч. – У гэты дзень Александровiч вяртаецца