Танцавальны марафон. Виктор Правдин

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Танцавальны марафон - Виктор Правдин страница 17

Танцавальны марафон - Виктор Правдин

Скачать книгу

style="font-size:15px;">      – Ты, Iгнат Уладзiмiравiч, едзь, як планавалi, у Бягомль, – стрымана зазначыў падпалкоўнiк; было вiдавочна, што ён прыняў рашэнне, але толькi для сябе. – У нас ёсць чым займацца… А я тут пакручуся, да Кудзiна пад’еду, старыя сувязi падыму. Адным словам, прынюхаюся да справы Казаковай з неафiцыйнага боку.

      11

      Чалавек, якi знайшоў у лесе машыну Шапавалава, выглядаў гадоў на шэсцьдзясят, быў доўгi, худы i сутулы. Панурым i злым яго рабiлi вiслыя вусы, канцы якiх ён пастаянна накручваў на ўказальны палец левай рукi. У агромнiстай правай далонi хавалася курыцельная люлька, i толькi смалiсты, адпалiраваны да люстэркавага бляску муштук трубой тырчаў з кулака i курэў дымам. Ён стаяў пасярод панадворка, маўклiвы i манументальны, пыхкаў люлькай i, выцягваючы худую шыю, пазiраў на вулiцу. Прыезд Хмары для яго не быў нечаканасцю.

      Лейтэнант павiтаўся, прадставiўся. Сiўцоў назваў сябе, востры кадык на доўгай шыi нервова тузануўся, у вусах, як i ў кулаку, курэў шызы дым.

      – Мне трэба задаць Вам некалькi пытанняў наконт шафёра, якога шостага чэрвеня Вы знайшлi ў лесе ў зачыненай фуры.

      Сiўцоў павольна закiваў сiвой патлатай галавой, але нiчога не адказаў. Ён азiрнуўся на хату, ды так i застыў, вылупiўшы вiрлаватыя вочы на адно з акон, за якiм угадваўся жаночы сiлуэт. Было вiдавочна, што Сiўцоў чакаў нейкага знаку. Гэта здзiвiла Хмару, ён строга, па-начальнiцку перапытаў:

      – Дык Вы памятаеце той выпадак цi не?

      Жанчына ў акне знiкла, пануры Сiўцоў неяк вiнавата, але павесялела агледзеў госця, рудыя вусы варухнулiся.

      – Канечне, памятаю, не грыб знайшоў… Толькi я пра ўсё расказваў i нат паперу падпiсаў. Дык Вы спытайцеся ў нашага ўчастковага, Генадзь Барысавiч лепей ведае, ён следства правiў.

      – Хто знайшоў машыну: Вы цi ўчастковы? – па-начальнiцку строга спытаў Хмара. – Калi маёр Папруга, буду гаварыць з iм, калi Вы i не хочаце адказваць, што ж, прыдзецца грамадзянiна Сiўцова затрымаць i даставiць у Мiнск на допыт.

      Сiўцоў нервова тузануў з зубоў люльку, адмахнуў ад твару едкi дым, зноў азiрнуўся на акно, да якога прыпала шыракатварая жонка.

      – Ды што мы тут стаiм? – нечакана замiтусiўся вiславусы. Яго быццам падмянiлi, сутуласць зрабiлася больш прыкметнай. – Заходзьце ў хату, там i пагаворым, – залiслiвiў гаспадар i збочыў з асфальтаванай сцяжынкi.

      «Гэта зусiм iншая размова», – стрымлiваючы ўсмешку, падумаў Хмара i накiраваўся да прачыненых дзвярэй.

      – У справе таго шафёра не ўсё так гладка, – адразу i здалёк пачаў лейтэнант. – Пра ўсё гаварыць не маю права, толькi, здаецца, Шапавалаў – добры манюка…

      – І мне, таварыш начальнiк, так здалося.

      Размаўляючы, мiнулi веранду, сенцы, прапахлыя прытарнагоркiм дымам ад керагаза, i нарэшце Хмара апынуўся ў пакоi, пасярэдзiне якога высiўся накрыты белым абрусам стол. Ён быў застаўлены рознымi закускамi, у носе прыемна заказытаў пах смажаных шкварак. Каля акна з перакiнутым цераз руку ручнiком сцiшылася невысокая жанчына. На загарэлым твары сполахам свяцiлiся карыя вочы, вусны неяк ненатуральна крывiла прымусовая

Скачать книгу