Танцавальны марафон. Виктор Правдин

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Танцавальны марафон - Виктор Правдин страница 20

Танцавальны марафон - Виктор Правдин

Скачать книгу

сiлiўся здавацца прастачком. Разумеў, што, калi нешта сур’ёзнае закруцiлася вакол Шапавалава, следчага будзе цiкавiць не афiцыйнае разбiрацельства, а тое, што было на самай справе.

      – І я раiў так зрабiць, – з падлашчваннем заглядваючы ў твар участковага, падтакнуў Сiўцоў i, ставячы чыстую чарку на стол, прапанаваў: – Атабедайце з намi, Генадзь Барысавiч.

      Маёр не звярнуў на Сiўцова анiякай увагi, як i не чуў. Ён чакаў, што скажа следчы з Мiнска.

      – Мы планавалi сустрэчу з Вамi, – шматзначна адказаў Хмара. – На асобныя пытаннi зможаце адказаць толькi Вы.

      «Так i ёсць, – спахмурнеў Папруга, – справа сур’ёзная. „Мы“ – выключае выпадковасць, лейтэнанта паслалi найперш да Сiўцова. Добра, што ўдалося падслухаць. Гэты сталiчны шчаўлiк ведае толькi афiцыйную версiю. Сiўцоў – маладзец, брахаў на мяне добра, але дачакаўся… А баба ў яго – дурнiца… І нахалеру мне былi тыя прэзерватывы? Цяпер выкручвайся…»

      – Ну, калi так, то дапiвайце, а я пачакаю каля машыны, – Папруга нядобра ўсмiхнуўся i крутнуўся да выхаду.

      Сiўцоў аслупянеў, ён не чакаў, што ўчастковы пакiне яго адзiн на адзiн з лейтэнантам. Бразнулi адны дзверы, другiя, i гаспадар адчайна залямантаваў, па ўсiм, спадзеючыся, што Папруга яго пачуе:

      – Нiчога я гаварыць не буду, Генадзь Барысавiч усё ведае, так што i гаварыце з iм, – Сiўцоў на нейкую хвiлiнку прымоўк, зiрнуў у акно i, умольна гледзячы на Хмару, прашаптаў: – Вы свае, вы дамовiцеся, а мне тут жыць…

      Лейтэнант усё зразумеў. Ён падхапiўся, падзякаваў за абед i кiнуўся наўздагон за ўчастковым, але ў сенцах нечакана спынiўся, апошнiя словы Папругi прымусiлi вярнуцца. Даўгалыгi Сiўцоў, сагнуўшыся напалам, не тоячыся ад участковага, выглядваў у акно i, убачыўшы лейтэнанта, разгубiўся:

      – Я п-праўда н-нiчога не магу сказаць, – заiкаючыся, прамармытаў ён.

      – Калi спатрэбiцца – раскажаце, – сказаў як адрэзаў Хмара i, выцягнуўшы лiст паперы, склаў яго ўдвая, разарваў напалам. Потым прымасцiўся да стала, адсунуў талеркi i штосьцi напiсаў на адным лiстку, потым на другiм.

      Усхваляваны Сiўцоў па-гусiнаму цягнуў доўгую шыю, сiлiўся чытаць, што пiша сталiчны следчы.

      – Вось, – Хмара паклаў на лiсткi самапiску i выцягнуў з кiшэнi грошы. – Гэта распiска i грошы за абед.

      У Сiўцова ажно скiвiца адвiсла, ён за ўсё жыццё не бачыў i не чуў такога.

      – Н-не трэба, – толькi i змог выдыхнуць iмгненна працверазелы гаспадар i замахаў рукамi.

      – Распiсвайцеся! – узвысiў голас Хмара i паблажлiва дадаў: – Яшчэ як трэба, а апраўданнi пакiньце для Папругi.

      – Я хацеў сказаць, што гэта зашмат, – кiўнуў на грошы знiякавелы Сiўцоў i таропка, дрыжачай рукой напiсаў пад сваiм прозвiшчам тры першыя лiтары. Цяпер ён баяўся гэтага лейтэнанта больш за Папругу.

      – Вось i добра, – засмяяўся Хмара, – будзем лiчыць, што я паабедаў у рэстаране.

      Папруга на ўсялякi выпадак запiсаў нумар «Жыгулёў», на якiх прыехаў сталiчны следчы, i ў чаканнi ўладкаваўся на лаўцы, што тулiлася ля плота. У справе з шафёрам ён, канечне,

Скачать книгу