Танцавальны марафон. Виктор Правдин

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Танцавальны марафон - Виктор Правдин страница 23

Танцавальны марафон - Виктор Правдин

Скачать книгу

той дзень маёр Кудзiн так i не знайшоў участковага Барану, хоць каля гадзiны накручваў дыск тэлефоннага апарата. Нi дома, нi на працы, нi ў мацi, тэлефон якой дала жонка ўчастковага, маёра не было. Кудзiн з самага пачатку i не думаў нешта ўтойваць ад Бараны, ён шукаў маёра, каб пераказаць размову з Мiкулiчам i папярэдзiць пра непрыемнасцi.

      «Няхай Барана пакумекае, як прыкрыць свае тылы! – разважаў Кудзiн. – Падумаеш, пераспаў з маладзiцай, дык што, цяпер мы яго павiнны звольнiць з працы? Не, даражэнькi Генадзь Сымонавiч, я не буду капаць пад сваiх! Праўду пра цябе кажуць: сабака на сене – нi сабе, нi другiм…»

      Кудзiн папярэдзiў дзяжурнага па аддзеле, што неадкладна хоча бачыць цi чуць участковага Барану, i праз паўгадзiны амаль забыўся на ранiшнi вiзiт Мiкулiча. На працягу дня Кудзiн больш не ўзгадаў нi Барану, нi Мiкулiча, нi Казакову, але ўвечары сiтуацыя нечакана змянiлася. У шасцiдзесяцi кiламетрах ад Мiнска, каля горада Барысава, у прыдарожным пералеску знайшлi труп маёра Бараны. Гэтая навiна была для Кудзiна як гром сярод яснага неба. Усё, што ранiцай гаварыў Мiкулiч, цяпер бачылася i ўспрымалася па-iншаму: ён адчуў небяспеку. Некалькi разоў хапаўся за слухаўку тэлефоннага апарата, але так i не змог вызначыцца, каму тэлефанаваць i што гаварыць.

      «Цяпер позна расказваць Беламу праўду пра маёра Барану, – лiхаманкава шукаў выйсця Кудзiн, – Мiкулiч папярэдзiў, каб нi слова начальнiку аддзела. Значыць, ён нешта недагаварыў… Што, калi Барана i Белы заадно?! Во заварыў кашу, дык заварыў…»

      Часу на роздум не было. Кудзiн разумеў, што павiнен сёння знайсцi выйсце, заўтра будзе позна. Адзiнае, што магло ўратаваць, – гэта сустрэча з начальнiкам упраўлення горада. Трапiць да генерала Рашэтнiкава было не так проста, але iншага выйсця Кудзiн не бачыў. Ён яшчэ доўга шпацыраваў па кабiнеце, прадумваў, што будзе гаварыць, асушыў ледзь не поўны графiн вады i нарэшце з хваляваннем зняў слухаўку.

      Разлiк спрацаваў бездакорна. Рашэтнiкаў, даведаўшыся, што Кудзiн валодае канфiдэнцыяльнай iнфармацыяй аб забойстве маёра Бараны, прызначыў неадкладную сустрэчу.

      Саракагадовы генерал быў невысокi, плячысты, з русявай кароткай стрыжкай. У строгiм генеральскiм мундзiры Рашэтнiкаў выглядаў маладзей i менавiта праз гэта насiў вусы, якiя на прыхiльным, трошкi стомленым твары тапоршчылiся, як прыклееныя, i вiдавочна былi тут выпадковымi.

      – Таварыш генерал, я парушаю статут – пра нашу сустрэчу начальнiк аддзела Белы не ведае, – надломленым голасам прамовiў Кудзiн i выструнiўся, чакаючы, якая паследуе рэакцыя Рашэтнiкава.

      – Спадзяюся, што на тое ёсць прычына, – строга зазначыў генерал i, вытрымаўшы невялiкую паўзу, строга дадаў: – Небяспечна лiчыць, што статут напiсаны для кагосьцi.

      Пагрозлiвая шматзначнасць, з якой прагучалi словы Рашэтнiкава, не выбiла маёра з каляiны, наадварот, Кудзiн нечакана адчуў злую, помслiвую палёгку. Нарэшце з’явiўся шанц даказаць, што ён – не зломак i варты значна большага.

      – Прычына ёсць, i вельмi важная, – аблiзнуўшы iмгненна сасмяглыя вусны, зрабiў крок уперад Кудзiн.

      – Тады сядайце i раскажыце.

      Кудзiн

Скачать книгу