Танцавальны марафон. Виктор Правдин
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Танцавальны марафон - Виктор Правдин страница 25
– Ты ўчора абяцаў паведамiць мне нешта важнае, – стрымана нагадала Галiна i адчула, як нешта сцялася ўсярэдзiне, нават дыхаць стала цяжэй.
Каб не выдаць хвалявання, крутнулася да iлюмiнатара i высунула левую руку вонкi. Пругкi вецер адразу шуснуў з далонi ў рукаў халата, адтуль свавольным халадком слiзгануў па гарачых грудзях. Гэта крыху супакоiла, хваляванне знiкла.
– Можа, пачакаем да Лас-Пальмаса? – неахвотна азваўся Сiдоркiн.
– Як хочаш, – раздражнёна, з вонкавай абыякавасцю кiнула Галiна.
Яшчэ два тыднi таму яна нi за што не даравала б гэтага Сiдоркiну, але цяпер, калi ведала, хто ён на самай справе, прыкусiла язык. Калi ў Мiнску яна ставiлася да каханка трошкi зняважлiва: без прычыны магла абразiць, на людзях назваць старым мухаморам цi яшчэ як, то цяпер рабiць гэта пабойвалася. Нават не пабойвалася, а хутчэй цешыла сябе надзеяй, што Сiдоркiн пры добрах ейных паводзiнах можа i паўгода, i нават год быць з ёй. А за гэты час яна зробiць усё, каб стаць багацейкай.
– Прабач, дарагая, – нечакана дыхнуў у патылiцу Сiдоркiн, – гэта мой сюрпрыз…
Сцяпан Кузьмiч абняў яе за талiю, рукi слiзганулi за пазуху. Галiну быццам токам працяло. Яна даўно змiрылася з роляй палюбоўнiцы, нават знайшла Сiдоркiна вабным у мудрасцi i хiтрасцi, але прывыкнуць да ягоных вiльготных, лiпучых далоняў было звыш ейных сiл. Каханак адхiснуўся, быццам адчуў, што нешта зрабiў не так, i паклыпаў да тэлефона.
– Закажу сняданак. Што табе, дарагая?
– Апельсiнавы сок, – не адрываючыся ад iлюмiнатара, з палёгкай уздыхнула Галiна.
Увагу прыцягнула чарада дэльфiнаў. Высока выскокваючы з вады i падстаўляючы сонцу блiскучыя чорныя спiны, яны неслiся зводдаль карабля, быццам навыперадкi.
– Дэльфiны? – здзiвiўся, падышоўшы, Сцяпан Кузьмiч i зноў спавiў рукамi Галiнiну талiю паверх халата. – Значыцца, хутка зямля, Лас-Пальмас.
Быццам у пацверджане слоў Сiдоркiна, на небакраi ў гарачым водсвеце ранiшняга сонца ўзнiкла невялiкая белая лодка са звiслымi, зморшчанымi ветразямi.
– Якая прыгажосць! – прашаптаў Сiдоркiн i пасля невялiкай паўзы голас яго здрыгануўся: – Я прашу цябе стаць маёй жонкай…
«Вось ягонае архiважнае!» – падумала Галiна, i ледзь прыкметная пераможная ўсмешка кранула вусны. Яшчэ ў Мiнску на гэтую прапанову яна б рассмяялася, але за два тыднi шмат вады працякло.
Галiна Александровiч не магла хiтрыць з сабой: яна ўпотайкi чакала гэтай хвiлiны,