Танцавальны марафон. Виктор Правдин

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Танцавальны марафон - Виктор Правдин страница 28

Танцавальны марафон - Виктор Правдин

Скачать книгу

Пятровiч разгублена залыпаў вачыма, адступiў некалькi крокаў у прыцемнены калiдор.

      – Ванда?! – вырваўся з ягоных грудзей прыглушаны стогн.

      – Абыдземся без сантыментаў, – рэзкавата, але ўсё ж з хваляваннем прамовiла Ванда Мiкалаеўна i адразу ўпiхнула ў калiдор сына.

      Потым увайшла сама, цiха, бясшумна зачынiла дзверы, пашарыла рукой па сцяне, шчоўкнула выключальнiкам. Знiякавелы Вiктар Пятровiч, апрануты ў спартыўны гарнiтур i тапачкi на босую нагу, выглядаў зусiм па-хатняму, нiчым не нагадваў таго грознага i непрыступнага Аляксандрава.

      – Паклiч жонку, няхай паслухае, пра што гаварыць буду, – загадала Ванда Мiкалаеўна.

      Яна рыхтавалася да сустрэчы, у думках рэпетыравала кожнае слова, баялася, што нехта перахопiць iнiцыятыву, i, канечне, гэтым «нехта» магла быць толькi жонка Аляксандрава.

      Вiктар Пятровiч, не адводзячы вачэй ад Трухана, вяла ўсмiхнуўся:

      – Адзiн я…

      – Дзе ж яна? У краме, на дачы? – наступала Ванда Мiкалаеўна.

      Вiктар Пятровiч цяжка ўздыхнуў, ногi не трымалi, i ён паволi асунуўся на скураны зэдлiк, што карычневай шапкай, як грыб на тоўстай ножцы, высiўся каля трумо.

      – Халасты я… – сказаў Аляксандраў, – i нiколi жанаты не быў.

      Мацi з сынам перазiрнулiся. Вочы Ванды Мiкалаеўны пацяплелi, хваравiты твар прасвятлеў. Трухан перасмыкнуў плячыма, маўляў, рабi што хочаш, мяне твае справы не цiкавяць.

      – Зрэшты, цяпер гэта не мае значэння, – хутка пазбавiўшыся ад хвiлiннай замiнкi, кiнула Ванда Мiкалаеўна i з высока ўзнятай галавой прашпацыравала ў прачыненыя дзверы залы. – Будзем гаварыць тут… Калi ў цябе, Вiктар Пятровiч, нешта з сэрцам, у мяне ёсць i валакардзiн, i нiтраглiцэрын, але выслухаць мяне ты абавязаны.

      – Не-не, – падхапiўся на ногi Аляксандраў. – Гэта я так, ад нечаканасцi… i радасцi…

      – Ад радасцi?! – iранiчна перапытала Ванда Мiкалаеўна i холадна, як адрэзала: – Не варушы старое, перасмылела… Балела, смылела, забылася… А вось сын у нас з табой, Вiктар Пятровiч, застаўся, думаю, на ДНК настойваць не будзеш, i без экспертызы вiдаць, чыя копiя… А дзе ж твая кiтаянка? – нечакана для самой сябе спыталася Ванда Мiкалаеўна i адчула, як здрыганулася сэрца.

      Яна ўбачыла былога каханка i, насуперак усяму, зразумела, што гады не выкраслiлi Аляксандрава з памяцi, больш таго, яшчэ хвiлiна-другая, i яна не зможа супрацьстаяць жаданню дакрануцца да чалавека, якога калiсьцi кахала. У яе ўзнiкла амаль непераадольнае жаданне пагладзiць сiвыя, пастрыжаныя пад вожык валасы.

      – Мая кiтаянка? – таропка перапытаў Аляксандраў. – Тут нiколi не было кiтайцаў.

      Упэўненасць, з якой Вiктар Пятровiч запярэчыў, абурыла Ванду Мiкалаеўну, памяць была супраць гэтай вiдавочнай хлуснi. Душу зноў раздзiрала несправядлiвасць i злосць.

      – І дзяцей ад яе няма?

      – Няма, бо не ведаю, пра што ты гаворыш, – адказаў Аляксандраў, але не так упэўнена, бо ў гэтую хвiлiну здагадаўся, пра каго гаворыць Ванда.

      – Што ж, няхай так i будзе… Зрэшты,

Скачать книгу