Танцавальны марафон. Виктор Правдин

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Танцавальны марафон - Виктор Правдин страница 27

Танцавальны марафон - Виктор Правдин

Скачать книгу

style="font-size:15px;">      Напачатку заданне, якое Аляксандраў павiнен быў выканаць, шакiравала. Яму, па вушы, па самую макаўку закаханаму ў Ванду, прапанавалi пазнаёмiцца з кiтаянкай i спакусiць яе… Канечне, палкоўнiк Iваноў, якi рыхтаваў правядзенне аперацыi i вёў распрацоўку Аляксандрава, быў тонкi псiхолаг, ведаў, з кiм мае справу, i ўсё падводзiў пад патрыятызм. У арсенале кадэбiста былi дзясяткi, сотнi гiсторый пра тое, як людзi добраахвотна iшлi на смерць у iмя дзяржаўных iнтарэсаў, а тут…

      Аляксандраў напачатку працiвiўся, расказаў пра Ванду i хуткую жанiцьбу, паказаў бiлет да Мiнска, але палкоўнiк настояў, нават прыгразiў забраць камсамольскi бiлет, i Вiктар Пятровiч пагадзiўся. Ён наiўна думаў, што з кiтаянкай можа не атрымацца тое, што задумаў кадэбiст, i зусiм не па ягонай вiне. Адкуль студэнту было ведаць, што Iваноў пералапацiў не адзiн тузiн хлопцаў i спынiў свой выбар на iм не па той простай прычыне, што кiтаянцы Мэй падабаўся такi тып людзей. Аляксандрава прыгажуном не назавеш, але было ў хлопца нешта прыцягальнае: мо трошкi раскосыя азiяцкiя вочы, а мо незвычайнасць? Але галоўнае, Мэй была апантана Парыжам, усiм французскiм, i Аляксандраў падыходзiў са сваiм веданнем моў як нiхто.

      У час аперацыі Аляксандраву далi ключы ад двухпакаёўкi на Арбаце, зрабiлi новы пашпарт, прапiску. Па легендзе прозвiшча не змянiлi, ён заставаўся самiм сабой – студэнтам i сiратой. Пра бацькоў павiнен быў гаварыць, што яны загiнулi падчас Вялiкай Айчыннай вайны, а вось бабуля мела кiтайскiя каранi. Яна, пакуль была жывая, i вывучыла ўнука кiтайскай мове.

      Канечне, з такой легендай малайцаваты i разумны хлопец не мог не зацiкавiць Мэй, асаблiва расказам пра бабулю. Ёй i ў галаву не магло прыйсцi, што сарамлiвы, тактоўны хлопец, якi баяўся падняць на яе вочы, а выпадкова дакрануўшыся, прасiў прабачэння – агент КДБ.

      Усё адбылося так, як прадказваў палкоўнiк Iваноў. Пасля месяца сустрэч Аляксандраў настолькi ўвайшоў у ролю закаханага, што не заўважыў, як апынуўся ў ложку з Мэй. Праз тыдзень любошчаў Мэй, студэнтка палiтэхнiчнага iнстытута, бясследна знiкла, а яшчэ праз месяц студэнт Аляксандраў выпадкова прачытаў у бiблiятэчнай падшыўцы кiтайскiх газет, што адзiн з партыйных кiраўнiкоў Кiтая на чарговым пленуме ЦК падаў у адстаўку. Гэта быў бацька Мэй.

      Ланцужок замкнуўся, Аляксандраў зразумеў сваю ролю ў лёсе бацькi Мэй. І дзiўна: не адчуў сораму, не пакутаваў, не балела душа. Наадварот, ён з гонарам прыняў ад палкоўнiка Iванова падзяку i канверт з прэмiяй. З гэтай хвiлiны Аляксандраў быў гатовы выканаць i iншыя заданнi.

      Зразумела, што адносiны з Вандай зусiм парушылiся. Пiсем ад яе чамусьцi не было, тэлефонных званкоў таксама. На ягоныя паштоўкi прыходзiў заўсёды адзiн адказ: «Адрасат выбыў, месца знаходжання невядома». І толькi праз сорак гадоў шляхi Ванды i Вiктара Пятровiча зноў перакрыжавалiся.

      16

      – Аб’явiўся лётчык-верталётчык! – ускрыкнуў Вiктар Трухан, калi пачуў праўду пра бацьку, i, не хаваючы знявагi да нечакана ўваскрэслага, доўга, пагардлiва рагатаў.

      Ванда Мiкалаеўна цярплiва чакала,

Скачать книгу