Танцавальны марафон. Виктор Правдин

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Танцавальны марафон - Виктор Правдин страница 21

Танцавальны марафон - Виктор Правдин

Скачать книгу

агляд. Заключэнне абавязкова прышлю цi сам прывязу. А цяпер – асноўнае: Шапавалаў памёр, i ёсць падставы меркаваць, што не сваёй смерцю. Вы юрыст i разумееце, чым рызыкуеце, калi будзеце ўтойваць праўду. Думаю, без службовага разбору ўжо не абысцiся, але Ваш намер i надалей ставiць палкi ў калёсы следству цягне за сабой крымiнальную адказнасць.

      На нейкi момант у машыне запанавала цiшыня, пад магутным целам участковага зарыпелi спружыны, вочы яго акруглiлiся, твар спалатнеў.

      – Вы што, сур’ёзна ўспрынялi мае словы? – нечакана ўскрыкнуў Папруга i ляпнуў далонямi сябе па каленях. Машына захiсталася. – Я ж пажартаваў. Дай, думаю, устрою праверку сталiчнаму калегу. А Вы, лейтэнант, маладзец – не з пужлiвых.

      Хмара спадылба зiрнуў на маёра. Весёлая бравада Папругi здавалася шчырай, але ён больш не верыў гэтаму чалавеку.

      – А з якiм iмпэтам Вы сказалi пра палкi ў калёсы i крымiнальную адказнасць! – зарагатаў Папруга. – Вам бы пракурорам быць, а не следчым! І з распiскай атрымлiваецца анекдот, цяперака не дадуць местачкоўцы праходу Сiўцову…

      12

      Маёр Кудзiн быў начальнікам следчага аддзела Маскоўскага РАУС, i прыезд падпалкоўнiка без папярэдняй дамоўленасцi быў больш чым нечаканы. Высокi, хударлявы Кудзiн сваiм доўгiм кручкаватым носам, вострым падбародкам i асаблiва кадыком, якi ўвесь час рухаўся на шыi, нагадваў нейкую драпежную птушку.

      Мiкулiч не спяшаўся раскрываць мэту вiзiту, разлiчваць, што маёр з радасцю ўспрыме ягоныя падазрэннi наконт смерцi сястры Шапавалава, было, па меншай меры, наiўна. Асцярожны Мiкулiч пачаў бадзёра i здалёк:

      – Сяргей Iванавiч, мэта майго вiзiту – не на цябе палюбавацца…

      – Здагадаўся, – кадык у Кудзiна нервова тузануўся, быццам ён нешта пракаўтнуў.

      – Прывяла смерць Казаковай… – Мiкулiч не адводзiў вачэй ад маёравай шыi. У нейкi момант яму здалося, што кадык тузаецца таму, што Кудзiн нешта глытае. Гэта раздражняла. – Я расследую смерць Шапавалава, стрыечнага брата Казаковай.

      Каля гадзiны Мiкулiч расказваў пра Шапавалава, а напрыканцы засяродзiў увагу на вiзiце Хмары да Казаковай, узгадаў участковага Барану.

      – А цяпер пакумекай, – падвёў рысу падпалкоўнiк, – якая жанчына на ноч гледзячы мые вокны? Можа, твая жонка? Мая то не.

      Галоўная задача Мiкулiча была ў тым, каб пасеяць сумненнi ў правiльнасцi афiцыйнай версii смерцi Казаковай. Кудзiн успрыняў пачутае знешне спакойна, але надоўга задумаўся, i толькi кадык па-ранейшаму тузаўся i цяпер не тое што раздражняў, ён даводзiў падпалкоўнiка да шаленства.

      Кудзiн быццам адчуў, што нечым раздражняе Мiкулiча, паспешлiва ўстаў, заклаў рукi за спiну i зашпацыраваў па пакоi. Пачуўшы, як за спiнай рыпнулi маснiчыны, Мiкулiч уздыхнуў вальней i нечакана падумаў: «Як мала трэба чалавеку: знiк з вачэй iндычы сутаргаваты кадык – i дыхаць стала лягчэй».

      Пытаннi Мiкулiча трапiлi ў самае яблычка. Кудзiн у першую хвiлiну знаёмства са справай Казаковай таксама пытаўся пра тое, чаму пацярпелая мыла вокны ноччу.

      «Мая

Скачать книгу