Танцавальны марафон. Виктор Правдин
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Танцавальны марафон - Виктор Правдин страница 19
– Я? – разгублена перапытаў лейтэнант i на iмгненне задумаўся.
– Во-во, – з непрыхаванай радасцю ўскрыкнуў Сiўцоў, – загнаў у кут! А на мой розум, дык шантажыста трэба было правучыць, толькi Папруга не такi, рызыкаваць – не ў ягоным характары.
Хмара хацеў запярэчыць, але нешта стрымала, нечакана яму здалося, што Сiўцоў наўмысна яго заводзiць, спрабуе завязаць спрэчку.
– Давайце пагаворым пра нашага шафёра, – адсунуўся ад стала Хмара. У гэты момант ён пашкадаваў, што паддаўся на ўгаворы i сеў за стол. Было вiдавочна, што цяпер Сiўцоў успрымае яго як госця, а не следчага.
– Ваш вадзiцель ненармальны… – з-за занавескi вытыркнулася галава гаспадынi, i Сiўцоў, якi ў гэты момант цадзiў чарговую чарку, папярхнуўся, закашляўся, замахаў на кабету рукамi, каб тая замаўчала. Са стограмовiка выплеснулася гарэлка, серабрыстыя пырскi акацiлi твар жанчыны. – Ах так! – ажно ўзвiлася кабета i выкулiлася з-за занавескi, гатовая да больш актыўных дзеянняў. Прысутнасць Хмары стрымала яе, але маўчаць жонка Сiўцова не магла. – Канечне, ненармальны, калi прывёз табе, шасцiдзесяцiгадоваму мужыку, цэлую скрынку прэзерватываў. Не мог чым iншым аддзячыць… Папрузе гэта, можа, яшчэ i трэба, а табе, пляшываму, навошта?..
Сiўцоў ажно збялеў. Кашаль нечакана знiк, быццам перакаўтнуўся некуды ўсярэдзiну, у грудзях Сiўцова засiпела, забулькала. Ён, упёршыся рукамi ў стол, павольна ўстаў, нiжняя скiвiца дрыжэла, скамянелыя вочы палыхалi гневам. Жонка войкнула i iмгненна знiкла за занавескай, але, напэўна, яе гэта не ўратавала б…
«Не хапала, каб ён пры мне жонку пабiў!» – падумаў лейтэнант i таксама ўстаў, гатовы ўмяшацца. У гэты момант дзверы нечакана расчынiлiся, на парозе ўзнiкла каржакаватая постаць мiлiцыянера.
– Чую, мае костачкi мыюць. Цi хоць добрым мылам?
Сiўцова быццам падмянiлi. Ён iмгненна зноў стаў лiслiва-добранькiм, сутулым, вусы яшчэ