Танцавальны марафон. Виктор Правдин
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Танцавальны марафон - Виктор Правдин страница 14
«Разумны, толк будзе», – у думках ухвалiў падначаленага Мiкулiч, а ўголас нечакана для лейтэнанта спытаў:
– Вы думаеце, што мне няма чаго рабiць, калi прымусiў правяраць i пераправяраць даўно вядомае?
– У нейкi момант я i сапраўды пачаў схiляцца да таго, што смерць Шапавалава – не недарэчнасць, а хiтра спланаваная акцыя, – зноў ухiлiўся ад прамога адказу Хмара.
– Цiкава, цiкава, – задаволена крактануў у кулак падпалкоўнiк. – Напэўна, знойдзеныя ў нябожчыка семсот долараў пасеялi сумненнi?
– І не толькi, – Хмара завёўся з паўабарота. – Прымусiла ўсумнiцца Александровiч, якая падчас допыту вяла сябе не зусiм шчыра. Па-першае, схiтравала – прамаўчала пра свайго новага палюбоўнiка Сiдоркiна. Александровiч, як вядома, заявiла, што Шапавалаў – ейны каханак i без пяцi хвiлiн муж. Выходзiць, манiла?! І рабiла гэта наўмысна, каб выгарадзiць Сiдоркiна. Разлiк просты: нiхто не павiнен западозрыць, што смерць Шапавалава магла быць вынiкам звычайнай разборкi на глебе рэўнасцi. Як-нiяк, а мужыкi праз яе пабiлiся. Што, калi мiлiцыя дакапаецца?
– Лагiчна, – падахвоцiў следчага Мiкулiч.
– Цяпер – другое, i асноўнае. Александровiч утаiла, што яна ўрач-тэрапеўт i месцам працы пазначыла сумнiцельную фiрму. Не памылюся, калi скажу, што яна разлiчвала на нашу iнертнасць, што капаць глыбока не будзем. Дарэчы, так i здарылася. Псiхалагiчна разлiчыла правiльна: навошта турбаваць сяброўку нябожчыка, амаль нявесту? Чалавеку i без гэтага хапiла лiха. А цяпер, таварыш падпалкоўнiк, дадзiм юрыдычную адзнаку дзеянням доктара (падкрэслiваю: доктара!) Александровiч. Няма сумнення ў тым, што яна разам з Шапавалавым пiла гарэлку, шампанскае, яна падбухторыла мужыка на дваццацiхвiлiнныя скокi «танцавальнага марафона». Заўважце, што Александровiч ведала i пра шалёныя дозы антыбiётыкаў падчас лячэння запалення лёгкiх, i пра хворае сэрца палюбоўнiка. Як урач, а тым больш тэрапеўт, ведала i пра пэўныя абмежаваннi ў пiтве, ежы, фiзiчных нагрузках i магла прадбачыць развiццё падзей з такiм букетам хвароб, – Хмара замаўчаў, яму чамусьцi здалося, што Мiкулiч зараз пасмяецца з ягоных падазрэнняў, якiя, дарэчы, сам i пасеяў у душы. – Канечне, гэта толькi мае асабiстыя меркаваннi, i цяпер яны нiякага значэння не маюць. Вядома, што Шапавалаў