Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi. Алег Грушэцкі

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi - Алег Грушэцкі страница 4

Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi - Алег Грушэцкі

Скачать книгу

на тое, – не магла не пагадзіцца Мілана.

      – Тады памкнёмся наперад? Ізноў да прыгод?!

      – Да новых прыгод! – паправіла яго сястра.

      – Так. Мабыць, каралеўства ізноў у небяспецы, а яго жыхарам патрэбна наша дапамога.

      – У такім выпадку не будзем губляць часу.

      Яны ўжо былі гатовыя адправіцца ў дарогу, як Мілана пра нешта ўспомніла.

      – Я зараз! – папярэдзіла дзяўчынка брата і хутка выбегла з каморы.

      Не прайшло і хвіліны, як дзяўчына вярнулася, трымаючы ў руках дыядэму і рыцарскія даспехі. Тыя самыя, у якіх яны вандравалі па каралеўстве.

      – Гэта дарэчы! Малайчынка! – пахваліў брат.

      Яны тут жа пераапрануліся і ўхваляльна агледзелі адзін аднаго.

      – Так значна лепей, – прамовіла Мілана.

      – І сапраўды. Ты неверагодная! Ну што, а цяпер у шлях?

      – Так! А тое на нас, пэўна, ужо зачакаліся.

      І, не кажучы больш ні слова, яны перасягнулі мяжу паміж іх светам і таямнічым каралеўствам.

      Непрыемныя змены ў каралеўстве

      Крок наперад, спуск долу праз патаемным ход, прасвет… Яны так хутка павыскоквалі з дрэва, што змяя ледзь паспела адпаўзці ўбок і ўзлезці на валун, які ляжаў непадалёк ад магутнага разгалістага дуба.

      Нават не верыцца – яны ізноў на той самай дзівоснай паляне, на тым месцы, дзе ў мінулы раз пачаліся іх вялікія прыгоды. Чароўная краіна залюстрэчча – каралеўства Сварга!

      Усё амаль так, быццам нічога і не змянілася. Нават вужык на тым жа камяні, калі яны першы раз сустрэліся.

      – Дзень добры, пане Вуж! – павіталася першай Мілана.

      – Дзень добры, шаноўныя!

      Павітаўся і Янка, але затым дзеці падазрона ўтаропіліся на змяю. Яны быццам і пазнавалі свайго старога сябра, але нешта было не так. Вуж быццам памаладзеў, нават голас яго гучаў не так.

      – Бачу ў вашых вачах пэўную разгубленасць, – пачаў вужык, заўважыўшы збянтэжанасць юнакоў.

      Яны насцярожана маўчалі.

      – Так, я насамрэч не той, каго вы чакалі ўбачыць. Я зараз усё растлумачу. Справа ў тым, што я сын таго Вужа, якога вы ведалі.

      – Пана Вужа? – нарэшце прамовіў Янка.

      – Так.

      – Ха! А мы глядзім і не можам зразумець. Быццам бы прад намі наш стары знаёмы, а быццам бы і не. Але ж як вы падобныя!

      – Дзякуй. Я вельмі ганаруся ім. Прызнацца, і я напачатку сумняваўся, ці то вы. Але ж цяпер, – акінуў ён іх позіркам з ног да галавы, – я дакладна бачу, што вы – героі, якіх мне апісваў бацька.

      Янка з Міланай пераглянуліся, і вочы іх у захапленні загарэліся. Яны ізноў былі тымі самымі – статным рыцарам у бліскучых даспехах і прыгожай юнай каралеўнай з пераліўнай на сонцы шыкоўнай дыядэмай.

      – Але ж, – пацікавіўся Янка, – дзе ён, ваш бацька? Чаму ён сам не з’явіўся? Мы былі б усцешаныя яго бачыць.

      – Ён… – адразу ж змяніўся

Скачать книгу