Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi. Алег Грушэцкі

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi - Алег Грушэцкі страница 6

Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi - Алег Грушэцкі

Скачать книгу

малому яшчэ быў. Вярнігара ўступіў з ворагамі ў няроўную бойку. Ён змог даць ім рады, аднак у Семаргала атрымалася ўцячы. А Вярнігара разам з маленькім цмокам вымушаны былі схавацца ў небяспечным месцы. Дзякуй, што горы і разгалінаваныя хады ў пячорах ён ведаў як свае пяць пальцаў.

      – І што адбылося далей?

      – Гэтага ніхто не ведае, бо не бачылі больш ні волата, ні цмока. Кажуць толькі, што волат атуліўся ў пячорах і ўзяў на сабе клопаты за маленькім Цмокам. Той жа яшчэ нават лятаць не ўмеў…

      – Хочацца спадзявацца, што ўсё абышлося, – задумаўшыся, Янка працягнуў: – Ці не трэба ізноў ісці да мудрага Пугача? Баюся, без размовы з ім і яго парад няма сэнсу нават штосьці і думаць, не тое што пачынаць.

      – Так, – падтрымала Мілана. – І гэтым разам усё значна цяжэй… Але ж чакайце, – узгадала нешта дзяўчына і дакранулася да кулончыка на шыі, які ўзяла з сабой у падарожжа па дзіўным каралеўстве. – Калі Цмок жывы, то… – прамовіла яна загадкава і пацерла ўпрыгожванне.

      Чамусьці цяпер ёй не здавалася, што яна ляціць недзе высока па-над лесам, як гэта было мінулым разам. Не было тых краявідаў, ад якіх дух перахоплівала. Цемра, быццам перад табою каменныя муры, пачуццё непакою і бездапаможнасці. Нешта незразумелае. Яна змоўкла і стаяла цалкам разгубленая.

      – Штосьці не так? – занепакоіўся брат.

      – Нават не ведаю. Напэўна, стамілася. Усё так нечакана.

      – Ну, тады адведаем нашага старога знаёмага. Вось ён здзівіцца! Заклад, ён, пэўна, і не чакаў такога!

      – Шчыра кажучы, гэта ён мяне і ўгаварыў адшукаць вас. Бо цяпер вы – наша апошняя надзея, – шматзначна прыжмурыўшы вока, прамовіў Вуж.

      – Дзіўна, але ж чаму ён сам да нас не завітаў?

      – Гэта ўжо асобная гісторыя. Ну, сябры, шлях у нас доўгі. Рушым!

      І яны крануліся ў дарогу да мудрага Пугача, а Вуж распавёў ім яшчэ адну гісторыю:

      – Ці памятаеце вы, як сюды трапілі ўпершыню?

      – Гэта нібы ўчора было. Тут амаль нічога не змянілася, усё так жа прыгожа.

      – Бацька распавядаў пра тую сустрэчу. Ён казаў, што вельмі доўгі час цалкам не мог зразумець, адкуль вы ўзяліся ў такой глухмені. Пра паляну з выйсцем у іншы свет бадай ніхто не ведаў, таму ён і любіў там адпачываць. І ён не менш за вашага спалохаўся, калі вы з’явіліся ніадкуль.

      – У пэўным сэнсе можна і так сказаць.

      – Мудры Пугач добра разумеў, што чым меней хтосьці будзе ведаць пра тое, адкуль вы з’явіліся, тым у большай небяспецы будуць жыхары каралеўства. Ён адмовіўся дазнацца пра выйсце, як яму гэтага б ні хацелася і цікава ні было. Апроч майго бацькі, ніхто пра тое больш і не чуў. І толькі перад самай смерцю, калі ён ужо дакладна разумеў, што яго час палічаны, распавёў мне таямніцу. Бо нельга такое знесці з сабой, яшчэ можа надысці час, калі гэта яшчэ можа спатрэбіцца. І, на жаль, ён надышоў.

      – Але чым мы можам дапамагчы?

      – Як?! Вы – нашы героі! Тыя, у каго мы верым! А без веры нам і не выстаяць. Зараз яна нам патрэбная, як ніколі.

Скачать книгу