Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi. Алег Грушэцкі

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi - Алег Грушэцкі страница 10

Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi - Алег Грушэцкі

Скачать книгу

style="font-size:15px;">      Але далейшая карціна прымусіла нашых падарожнікаў прыемна здзівіцца. Услед за ім выбеглі з дзясятак невялічкіх яшчэ паласатых парсючкоў. А за імі крочыла, відаць, іх маці.

      – Дык гэта ж сям’я, – з усмешкай ціха прамовіла Мілана.

      – Так, пэўна, не ва ўсіх ёсць жаданне ваяваць на баку злыдня, – прымеціў яе брат.

      – Лішні раз пераконваюся, што не варта пра ўсіх думаць аднолькава.

      – Маеш рацыю, сястрычка.

      Шчаслівая вялікая сямейка доўгім ланцужком, самавіта перавальваючыся, прабегла недалёка ад іх і з такім жа шумам, патрэскваючы пад сваімі капыткамі галінкамі, схавалася ў зарасніках. І толькі па верхавінах галін, якія хісталіся і прагіналіся, можна было здагадацца, у якім напрамку кабаны аддаляюцца.

      – Хто б мог падумаць?! – дзівіўся Вуж. – Такія малыя, а столькі шуму.

      – Ну дык і іх нямала, – усміхнулася Мілана.

      – Гэта дакладна. Весела ім хіба.

      Янка злез з дрэва і дапамог астатнім.

      – Але ж усё адно лепей ад іх трымацца здалёк, – прамовіў Вуж. – Ніколі не ведаеш, што ў гэтых дзікоў на розуме.

      – Так, яны могуць здзівіць.

      – Пакуль мы не дойдзем да Пугача, нам лепей трымацца асцярожкі, – адзначыў хлопец.

      – Ужо блізка. Мяркую, па дарозе да яго нас больш ніякія сюрпрызы не чакаюць.

      І яны, атросшыся, рушылі далей. Ужо было відаць, як хутка пачынае шарэць, і падарожнікі дадалі ходу. Іх шлях быў без прыгод. Нарэшце яны пабачылі наперадзе прасвет.

      – Падаецца, недзе тут, – пачала ўспамінаць Мілана.

      – Маеце рацыю, – падтакнуў Вуж. – Мы прыйшлі.

      І праз хвіліну перад імі паўстала прасторная паляна. А пасярод яе велічна ўзвышаўся магутны разгалісты дуб – той самы, у якім жыў мудры спадар Пугач. Гэта было яго неверагодна дзіўнае жыллё.

      Гісторыя караля Мацея. Янка з Міланай – героі на вякі

      Ужо пачынала вечарэць. Вандроўнікі цэлы дзень правялі на нагах і пасля доўгай дарогі вельмі стаміліся. Але, як толькі перад вачыма паўстала жыллё Пугача, настрой адразу ж узняўся, стомленасць бы рукой зняло, і яны дадалі хады. Цёплыя пачуцці і яркія ўспаміны атачылі іх, і юнакі заспяшаліся да запаветнага дрэва, бы іх вецер падхапіў.

      Яны пабеглі так бадзёра і гучна, што радасны гоман было чуваць па паляне. Відаць, гаспадар Пугач, які чакаў гасцей, пачуў тыя воклічы і высунуў галаву з дупла. А, пазнаўшы сваіх старых знаёмых, ён усцешана выбраўся на тоўстую галіну, што расла пад дуплом, і павітаў кампанію, ветліва махаючы крылом.

      – Спадар Пугач! Спадар Пугач! – шчасліва закрычалі яны. – Дзень добры!

      – Хо-хо-хо! – засмяяўся ён. – Добры! Насамрэч добры! Няўжо ж гэта вы, мае даражэнькія?! Як жа я рады вас ізноў бачыць, вы нават не ўяўляеце. Ну, давайце заходзьце. Зараз, зараз… – усё паўтараў ветлівы гаспадар.

      Пугач нырнуў зваротна ў сваё жыллё. Праз некалькі

Скачать книгу