Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi. Алег Грушэцкі

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi - Алег Грушэцкі страница 12

Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi - Алег Грушэцкі

Скачать книгу

прыняць не змогуць. Але галоўнае, што на турнір, апрача ўдзельнікаў, прыбудзе і шмат гледачоў. Каб падтрымаць парадак, трэба, адпаведна, сцягнуць і ваяроў для нагляду. Значыцца, частка іх ад вязніцы будзе адцягнутая.

      – Падаецца, мы разумеем, да чаго вы ведзяце, – хутка сцяміла здагадлівая Мілана. – Жадаеце выкарыстаць гэты шанец?

      – Упэўнены ў ім. Але ж, мае шаноўныя, прабачце мяне старога, – раптам спахапіўся Пугач. – Я ж за гэтымі размовамі зусім забыўся пра галоўнае! Вы ж з дарогі, стаміліся ж, відаць, то не будзеце супраць, каб падмацавацца?

      – Шчыра кажучы, ёсць такое. Шлях, і сапраўды, быў вельмі доўгім і цяжкім. За гэты час усё так пазарастала і змянілася…

      – Маеце рацыю, змянілася шмат чаго, – задуменна працягнуў Пугач і тут жа страпянуўся: – Але ж, як кажуць, вайна вайной, а абед… учасна!

      – Так, – усміхнуўся Янка. – Прыйшлі вестачкі, што хочацца естачкі.

      – Давайце, госцейкі даражэнькія, праходзьце, рассаджвайцеся, я хутка. У мяне ўжо амаль усё гатова, гэтым разам я падрыхтаваўся загадзя.

      Яны распрануліся, памылі рукі перад ежай і ўтульна паселі. А гаспадар замітусіўся і пачаў хутка накрываць на стол, на якім ужо прадбачліва штосьці было. Хутка пачалі з’яўляцца смажаная бульба з грыбочкамі, ды не простымі, а маладымі лісічкамі. А да яе і верашчака – гэта мясныя свіныя рабрынкі, абсмажаныя з дробна нарэзанай цыбуляй, а потым стушаныя ў хлебным квасе ў чыгунку. Да гэтага птах падаў свежую зеляніну і агародніну, яшчэ гарачы закісны чорны хлеб, выпечаны ў печы. Нават ад аднаго паху, каб і зусім не хацеў есці, прачнуўся б апетыт.

      Пугач заўважыў бляск у іх вачах і моўчкі заўсміхаўся.

      – Частуйцеся, – запрасіў ён. – Спадзяюся, вам спадабаецца.

      Ад такога багацця страў вочы разбягаліся, ды яшчэ і на галодны страўнік.

      – Жартуеце?! Каб такое і не было даспадобы?

      І яны накінуліся на ежу.

      – М-м-м, – смакуючы, працягла прамовіў Янка. – Якая ж смаката! Пальчыкі абліжаш.

      – Дзякуй, мяне вельмі цешыць, што вам дагадзіў.

      – Яшчэ і як! – пацвердзіла Мілана. – Нашы бацькі, асабліва бабуля, таксама добра гатуюць, але такіх страў каштаваць, прызнаюся, мне яшчэ не даводзілася. Трэба абавязкова папрасіць у вас рэцэпт.

      – Юная пані яшчэ і гатуе?! – прыемна здзівіўся Пугач.

      – Не так шыкоўна, – сціпла прамовіла дзяўчына. – Але ж дапамагаць маці пры гатаванні люблю.

      – Гэта вельмі пахвальна. Дапамагаць бацькам – добрая справа. А рэцэптамі, вядома ж, падзялюся. Гэта кухня нашага народа, яму трэба падзякаваць. Я толькі прыгатаваў, – відавочна сціпла паводзіў сябе Пугач, як і належыць выхаванай асобе.

      – Затое як пышна! – ізноў пахвалілі яго юнакі. – Так выдатна ды смачна прыгатаваць таксама трэба ўмець, не кожны здолее.

      – Дзякуй, мае добрыя. Імкнуўся як найлепей, з душой.

      Але найбольшай падзякай для гаспадара было бачыць, з якім задавальненнем і апетытам госці ўміналі ўсе стравы. І было зразумелым, што яны і насамрэч прыйшліся

Скачать книгу