Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi. Алег Грушэцкі

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi - Алег Грушэцкі страница 5

Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi - Алег Грушэцкі

Скачать книгу

гадоў… – сцяміла што да чаго Мілана і не стала спрачацца. – Як жа час хутка бяжыць.

      – Прабачце, а што за бітва адбылася? – ізноў пацікавіўся Янка.

      – Пасля вялікай перамогі, здабытай пад вашым кіраўніцтвам, мы нарэшце адчулі, што такое воля! Мы зноў былі свабодныя. Людзі абралі сабе новага караля, добрага і мудрага, які клапаціўся пра нас.

      – Але каго?

      – Аднаго з тых рыцараў-вайскаводцаў, што змагаўся плячо ў плячо разам з вамі. Ён кіраваў мудра і справядліва пасля ненавіснага Волха. Ды толькі нядоўга доўжыліся шчасце, мір ды спакой. Волх, адчуваючы, што яго перамога можа апынуцца пад пагрозай, адправіў сваю жонку ў небяспечнае месца – у каралеўства да яе дзядзькі, караля Семаргала. У яе разам з атрадам аховы атрымалася пакінуць муры замка незаўважанымі праз патаемныя хады замкавых сутарэнняў.

      – Ух ты! Ну і навіны… – дзівіліся Янка з Міланай.

      – Так. А потым да іх яшчэ ацалелыя паслугачы ды ваяры Волха далучыліся. Ніхто такога і прадугледзіць не мог.

      – А што гэта яшчэ за Семаргал? Хто ён?

      – Яго каралеўства суседнічала з тым, адкуль прыйшоў на нашы землі Волх.

      – Яшчэ адзін кароль?

      – Так, дужа страшны. Волх быў каралём ваўкалакаў, іх гаспадаром. Хадзілі нават чуткі, што ён і сам быў пярэваратнем і ведзьмаком, але ж моцы яму надаваў збольшага яго чароўны кій. А Семаргал можа станавіцца ваўком з крыламі сокала. І здольны ён выклікаць не толькі вецер, але і спусташальны агонь. Там, дзе ён праскочыць на сваім златагрыўным кані, застаецца толькі выпалены след. Такі ён магутны!

      – І хіба няма яму якой рады?

      – А як жа, калі ён бессмяротны?

      – Хіба ж такое бывае?

      – Ну, можа, і не зусім бессмяротны, але, кажуць, калі ў яго нават галаву адсячэш – замест яе з’явіцца новая, бо ў яго іх сем!

      – Ну і справы…

      – Але і гэта яшчэ не ўсё. Памятаеце, як скончыў Волх?

      – Ха, вядома ж! Па заслугах! У пашчы Цмока, якога ён доўгія гады трымаў у няволі.

      – Гэта так. Але пра кій ягоны памятаеце?

      І тут Янка з Міланай прызадумаліся. Падаецца, яны памяталі ўсё яскрава і дасканала, як Цмок адным рухам заглынуў Волха. А што далей было?..

      – Што ж, дазвольце я вам нагадаю? Ён праглынуў таго ведзьмака, як закуску, а кій папросту выплюнуў, бы калыпок, што захрас у зубах.

      – А, так, – нарэшце ўзгадалі яны тую карціну. – Кудысьці далёка-далёка, што і не было відаць.

      – Пэўна, недастаткова далёка. Яго ваяры адшукалі кій. Так яны мелі хоць які шанс уласкавіць гнеў аўдавелай каралевы пасля таго, як не здолелі абараніць свайго ўладара. І дзякуючы гэтаму маглі разлічваць на літасць у Семаргала. Падацца ім больш не было куды. Семаргал сабраў магутнае войска і захапіў наша паслабленае ў бітве каралеўства. Для больш моцнага войска гэта амаль не склала цяжкасці. У нас не было ані шанцаў, ані сіл цягацца з імі.

      – Падаецца, ізноў прыйдзецца клікаць Цмока на дапамогу, – разважліва падсумаваў Янка.

      – А вось тут і самае непрыемнае.

Скачать книгу