Нязніклыя. Дмитрий Максимович Акулич

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Нязніклыя - Дмитрий Максимович Акулич страница 18

Нязніклыя - Дмитрий Максимович Акулич

Скачать книгу

Мікалай зноў паўтарыў тыя ж самыя пытанні і зрабіў крок назад, не жадаючы, але ён гатовы быў стрэліць ёй у галаву.

      – Не… – ціха, скрозь сухія вусны, ледзь чутна прасачыўся адказ Паліны.

      Хлопец не апускаў пісталет і з лёгкім недаверам паглядзеў на яе спіну.

      – Павольна павярніся. Паглядзі на мяне, – сказаў ён.

      Дзяўчына апусціла руку і павярнулася да яго. Мікалай, не падыходзіў, старанна аглядаў напалоханую Паліну, якая дрыготкім голасам спытала:

      – Ты заб'еш мяне?

      – Адкажы. Ты тут бачыш толькі мяне? За мной няма нікога або вакол нас? Няма нічога дзіўнага?

      Бачачы перад сабой пісталет і вусцішныя зялёна-жоўтыя вочы хлопца, Паліна яшчэ больш спалохалася. Яна разважала, стрэліць ён ці ж не. «Які яму патрэбен адказ?» Яна хутка перабірала ў галаве розныя варыянты свайго рашэння і тое, як яны паўплываюць на зыход сітуацыі, якая зараз склалася паміж імі. Некалькі маўклівых секунд пагрозліва пранесліся і крануліся душ абодвух. Хлопец ледзь калыхнуў пісталетам. Тады Паліна з жаласлівым выглядам паглядзела ў яго злыя вочы.

      – Хто гэта быў? Ты забіў яго…а зараз заб'еш мяне? А як жа наша падарожжа? – падымала тон сваіх словаў дзяўчына.

      – Паліна?! Зьбярыся! Спакойна адкажы мне на пытанне. Ты акрамя мяне, кагосьці яшчэ бачыш побач?

      – Тут толькі мы з табой…і сабака, Яша. І…нейкая гідкая істота, за маёй спіной. Ты яе забіў? Яна не ўстане на ногі? Чаму ты навёў на мяне пісталет і задаеш дзіўныя пытанні?

      Страх ахутаў Паліну з галавы да ног, усё яе нутро трапятала ад агідных падзей. Але вонкава дзяўчына не падавала выгляду. Не паказвала, што была напалохана чымсьці іншым, іншым, чым проста пачварнай істотай, якая каменем ляжала за спіной. Усё здавалася ненармальным і вельмі незразумелым.

      – Ну, раз няма нікога старонняга, значыць, істота да цябе не дакранулася! Не хвалюйся, яна не ўстане на ногі. Зараз табе няма чаго баяцца, – апусціў зброю Мікалай і памяняў злаваны выраз свайго твару на халодны. – Прабач, за пісталет. Я павінен быў гэта зрабіць…накіраваць яго на цябе… Дотык істоты гэта… – недагаворваючы, ён абышоў Паліну і падышоў да мёртвай істоты.

      Дзяўчына з асцярожнасцю сачыла за ім, баялася зрабіць крок у бок, перабірала ў галаве ўсю блытаніну і не магла адшукаць адказы. А Мікалай хоць і паверыў ёй, але нешта ўнутры насцярожвала яго.

      – Цяпер, і ты знаёма з істотай, – сказаў ён, – Але, я такую толькі раз бачыў. Яна вельмі адрозніваецца ад іншых. Занадта чыстая…і твар крыху іншы.

      – А што б было, калі б істота дакранула да мяне? – сказала Паліна і цяжка выдыхнула.

      Хлопец паправіў чорныя пальчаткі і з лёгкасцю адцягнуў мёртвую істоту далей ад дзяўчыны, углыб трэцяга вагона. Затым падняў і адкінуў гэтую скуру з косткамі ў тоўсты пласт пяску. Вяртаючыся назад, з незадаволеным выглядам, ён злосна паглядаў на вокны, шукаў новых істот, але вакол электрычкі

Скачать книгу