Дзікія кошкі Барсума. Генадзь Аўласенка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дзікія кошкі Барсума - Генадзь Аўласенка страница 10

Дзікія кошкі Барсума - Генадзь Аўласенка Дзікія кошкі Барсума

Скачать книгу

ўзнімаецца па ёй на другі паверх. Яна ідзе адна… а за ёй, пачціва як таго і патрабуе этыкет, адстаўшы на некалькі прыступак, ідзе яе світа. І самымі першымі ў свіце знаходзяцца яе баявыя сяброўкі, адданыя ёй душой і целам… бо ўсе яны, і яна ў тым ліку, усе яны…

      Усе яны – ДЗІКІЯ КОШКІ БАРСУМА!

      Фермер О’Ніл, неміласердна і без усялякай літасці збіўшы рабочую сваю жонку, сам таго не жадаючы, аказаў ёй вялікую паслугу.

      Боль, нясцерпны, невыносны амаль боль гэты рэзка паскорыў працэс успаміну, здымаючы слой за слоем складаную сістэму гіпнаблакіроўкі. Яшчэ імгненне – і ён прабіў у ёй першую адтуліну…

      Нібы няспраўны шлюз пад націскам шалёнай вясновай паводкі, разляцелася ўшчэнт мудрагелістая і, здавалася б, такая бездакорная сістэма гіпнаблакіроўкі, і цяжкі вадаспад успамінуў абрынуўся на жанчыну. Пад націскам неўтаймаванага гэтага вадаспаду жанчына звалілася на падлогу, цела яе забілася ў сударагах, на якія страшна было нават глядзець. То выгінаючыся дугой, так, што патыліца яе амаль што ўваходзіла ў судакрананне з пяткамі босых ног, то скручваючыся ў нейкі неверагодны вузел, жанчына бездапаможна і беспрытомна білася на падлозе, галава яе раз-пораз балюча стукалася аб масіўную металічную ножку крэсла, шырока разведзеныя пальцы адчайна скрэблі гладкую паверхню падлогі ў марнай спробе хоць за што-небудзь ухапіцца…

      Гэта працягвалася даволі доўга і скончылася гэтак жа нечакана, як і пачалося. Нейкі час нерухомае цела жанчыны яшчэ ляжала на падлозе, потым яна слаба паварушылася і села. Вочы жанчыны былі заплюшчаны, тонкія прыгожыя пальцы яе з сілай прыціскаліся да скроняў. Прайшло яшчэ некалькі часу і жанчына, расплюшчыўшы вочы, абвяла недаўменным позіркам невялікае памяшканне кухні. Паступова недаўменне ў вачах жанчыны знікала, саступаючы месца гідлівасці і гневу.

      Цяпер жанчына памятала і ведала ўсё. Дакладней, амаль ўсё…

      Яна ведала, хто яна такая, і ведала, што ж ёй рабіць далей!

      Да вушэй жанчыны данёсся раптам такі знаёмы гул электракара. Гул хутка набліжаўся… вось ён ужо побач з домам, потым гул неяк няўлоўна змяніўся і праз нейкі час сціх зусім. І адразу ж там, знадворку, пачулася гучная, раз’юшаная лаянка.

      Фермер О’Ніл, яе ўладар, нічым не абмежаваны гаспадар яе жыцця і смерці, вярнуўся дадому.

      На нейкае кароткае імгненне ў абуджанай душы жанчыны трывожна варухнуліся апошнія, знікаючыя ноткі былога страху, але гэта працягвалася ўсяго толькі адно імгненне. Цяпер душу жанчыны перапаўнялі зусім іншыя пачуцці… засмяглыя вусны яе скрывіла раптам нейкая дзіўная, злавесная нават усмешка. Потым жанчына павольна ўстала з падлогі і застыла ў чаканні…

* * *

      Настрой О’Ніла, калі ён вылазіў з электракара, быў далёка не з лепшых. Ранішні інцыдэнт з жонкай, потым гэты зняважальны (іншага слова тут не падбярэш нават) прыём у загадчыка аддзялення. О’Ніл зарокся болей нават блізка падыходзіць да дзвярэй кабінета гэтага фанабэрыстага індыка, лепш ужо ён будзе вырашаць справы з ягоным першым намеснікам,

Скачать книгу