Дзікія кошкі Барсума. Генадзь Аўласенка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дзікія кошкі Барсума - Генадзь Аўласенка страница 12

Дзікія кошкі Барсума - Генадзь Аўласенка Дзікія кошкі Барсума

Скачать книгу

зневажальнага гэтага позірку сваёй рабочай жонкі О’Ніла на імгненне зноў ахапіў люты гнеў… але ахапіў на адно толькі кароткае імгненне, адразу ж саступіўшы месца нейкаму падсвядомаму, амаль жывёльнаму страху, тым больш, што ногі фермера ўсё яшчэ былі нібыта з ваты, запясце правай рукі, хутчэй за ўсё, было моцна пашкоджаным, так што О’Ніл, у выпадку чаго, мог бараніцца адной толькі левай рукой.

      Гэта было штосьці неверагоднае: фермер думаў зараз не аб тым, як пакараць непаслухмяную сваю жонку – ён шукаў спосаб абараніцца ад новага яе нападу! Без усялякіх нават намаганняў шпульнула яна яго праз увесь пакой… шпульнула адной толькі рукой…

      Але як жа яна магла такое зрабіць?!

      «Яна ўспомніла сваё мінулае! – пранеслася ў галаве О’Ніла раптоўная здагадка, і ён нават пахаладзеў увесь ад ахапіўшага яго жаху. – Кім жа яна была ў мінулым сваім жыцці, гэтая жанчына?!»

      О’Ніл зноў кінуў у бок жонкі хуткі позірк, і амаль адразу ж таропка адвёў вочы. Не трэба правакаваць яе на далейшыя дзеянні, пакуль сама яна не праяўляе ніякай агрэсіўнасці, застаючыся поўнасцю нерухомай. Магчыма, калі яе не чапаць першаму…

      Гэтая думка крыху падбадзёрыла фермера. Зноў непрыкметна зірнуўшы на жонку, ён перавёў погляд на дзверы збоку ад яе.

      Там быў уваход ва ўнутранныя пакоі. Туды неабходна было трапіць, жыццёва неабходна… бо менавіта там захоўваецца ягоная зброя. Божа, з якім задавальненнем узніме ён цяжкі сваё пісталет і выпусціць у гэтую пачвару ўсю абойму! Гэта неабходна зрабіць, бо рабочая жонка стала небяспечнай і яе трэба спыніць! ФІРМА… яна ўсё зразумее, яна кампенсуе О’Нілу страты, а, можа, нават узнагародзіць яго за праяўленыя мужнасць і рашучасць, бо сітуацыя яўна выйшла з-пад кантролю!

      Засталося толькі вырашыць, як лепш дабрацца да гэтых самых дзвярэй.

      Першым памкненнем О’Ніла было зрабіць нечаканы моцны рывок наперад і, апярэдзіўшы жанчыну, зачыніць зверы знутры. Няхай нават яна выламае потым гэтыя дзверы… нічога страшнага, у ягонай руцэ ўжо будзе пісталет, і тады…

      А што, калі ён не паспее дабрацца да дзвярэй першым?!

      Такое было магчыма, і тады О’Ніл вырашыў пайсці на хітрасць. Фізічная моц ягонай рабочай жонкі несумненная, але, магчыма, розум яе ўсё яшчэ не абудзіўся цалком? Нездарма ж яна застыла зараз у нейкім здранцвенні, нездарма ж яна ўвесь час маўчыць…

      – Схадзі, пакармі кароў! – нібыта ні ў чым ні бывала прагаварыў О’Ніл, стараючыся, каб голас ягоны гучаў цвёрда і пераканаўча. – І малако трэба пераліць з цыстэрны… яно там ужо праз край перацякае!

      Ён не асабліва разлічваў, што гэта спрацуе, і таму не асабліва засмуціўся, калі яно і сапраўды не спрацавала. Рабочая жонка нават не зрушылася з месца… больш таго, невядома было – пачула яна загад мужа ці не…

      Што ж, магчыма, так яно і да лепшага?

      – Не хочаш – не трэба! – як мага больш лагодна прагаварыў

Скачать книгу