Дзікія кошкі Барсума. Генадзь Аўласенка
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Дзікія кошкі Барсума - Генадзь Аўласенка страница 14
![Дзікія кошкі Барсума - Генадзь Аўласенка Дзікія кошкі Барсума - Генадзь Аўласенка Дзікія кошкі Барсума](/cover_pre325197.jpg)
– Забі! – асэнсаваўшы нарэшце ўсё пачутае, тонкім, пранізлівым голасам заверашчаў О’Ніл, адчаянна і бездапаможна торгаючыся ў бакі ўсім сваім знявечаным целам. – Забі лепш зараз! Забі, я прашу цябе… куды… куды ты мяне пацягнула?! Адпусці мае валасы, адпусці зараз жа! О, як мне балюча! Людзі! Хто-небудзь! Сюды! На дапамогу!
Не звяртаючы аніякай увагі на гэтыя дзікія і амаль што вар’яцкія крыкі былога свайго мужа, жанчына проста ішла па калідору, які вёў ва ўнутраныя пакоі дома. Левай рукой яна трымала мужа за валасы, і ён бездапаможна валачыўся ўслед за жонкай, тонка енчучы ад болю і жаху і ўсё яшчэ працягваючы адчайна і безнадзейна клікаць на дапамогу…
Глава 4
Невялікі рамонтны катэр з блакітнай эмблемай ФІРМЫ на фезюляжы вылецеў з-за пагорка і, паступова зніжаючыся, зрабіў над домам шырокі паўкруг, выбіраючы найлепшае месца для пасадкі. Нарэшце ўвагу Карантышкі Джона прыцягнуў ярка-аранжавы электракар і ён мякка пасадзіў катэр побач з ім.
– Усё, прыехалі! – павярнуўшыся, абвясціў Карантышка Джон. Затым ён адключыў рухавік і, націснуўшы клавішу, якая адчыняла задні люк, дадаў з надзеяй: – Спадзяюся, без мяне абыйдзецеся?
– Не спадзявайся! – Лэслі хуценька выбраўся з душнаватых вантробаў катэра на свежае паветра, з асалодай яго ўдыхнуў. – Нічога не здарыцца, калі ты дапаможаш нам зацягнуць усе гэтыя жалязякі ў дом!
– Нічога не здарыцца, калі ты двойчы прагуляешся ад катэра да дому! – імгненна парыраваў пілот.
Ён з надзеяй зірнуў на Свенсана, але брыгадзір ужо падцягваў да люка апаратуру, якую Лэслі адразу ж прымаў і стаўляў пакуль вакол сябе на газон. Скончыўшы з гэтай справай, Свенсан павярнуўся і паглядзеў на Джона.
– Трэба дапамагчы! – ён усміхнуўся сябру амаль вінавата і развёў рукамі. – Утрох хутчэй будзе.
– Хутчэй не будзе! – буркнуў Карантышка Джон, але ўсё ж вылез.
Ён быў амаль на цэлую галаву вышэйшы за далёка не маленькага Свенсана, не кажучы ўжо пра невысокага Лэслі. За гэты свой рост і велізарную фізічную сілу Джон і атрымаў мянушку Карантышка.
– Ну, і дзе ж гаспадар? – ляніва прагаварыў Лэслі, з цікаўнасцю азіраючыся па баках. –