Дзікія кошкі Барсума. Генадзь Аўласенка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дзікія кошкі Барсума - Генадзь Аўласенка страница 13

Дзікія кошкі Барсума - Генадзь Аўласенка Дзікія кошкі Барсума

Скачать книгу

гэтая жанчына!

      «Кепская справа!» – змагаючыся з нарастаючай панікай, О’Ніл ускочыў на ногі і, хістаючыся, кінуўся да ўваходных дзвярэй. Ён зашчэпіць іх знадворку, паспее ўскочыць у электракар… а там суседзі… яны абароняць яго… не дадуць у крыўду…

      І зноў жанчына гэтая нейкім чынам паспела аказацца каля дзвярэй значна раней за яго. Яна нібыта гуляла з былым сваім мужам у кошкі-мышкі…

      Пакуль што толькі гуляла… – Што табе трэба?! – спалохана прахрыпеў О’Ніл, павольна адыходзячы да стала. – Пакінь мяне ў спакоі, чуеш! Рабі што хочаш, ідзі куды хочаш – але толькі пакінь мяне ў спакоі!

      Блукаючы погляд фермера ўпаў раптам на стол. Там ляжаў нож, доўгі і даволі востры хлебны нож…

      Ухапіўшы левай, працаздольнай яшчэ рукой, гэты нож і ўскінуўшы яго высока над галавой, О’Ніл зноў з адчаем асуджанага кінуўся да жанчыны.

      – Прэч з дарогі! – што ёсць моцы закрычаў ён, размахваючы нажом ва усе бакі. – Прэч, а не тое – заб’ю!

      І зноў О’Ніл не заўважыў самога моманту ўдару, ён не зразумеў нават, рукой ці нагой нанесла жанчына свой удар (здаецца, усё ж нагой). Адчуванне было такое, нібыта па левай руцэ ягонай ніжэй локця ўдарылі з усяго размаху вялізнай жалезнай кувалдай. Пачуўся кароткі сухі трэск зломаных касцей, па ўсёй руцэ, пачынаючы з пляча і закончваючы самымі кончыкамі пальцаў, палыхнуў раптам востры, несцярпіма-пякучы боль. Нож, адляцеўшы ўбок, жаласна дзінькнуўшы аб падлогу…

      – Ты зламала мне руку?! – недаўменна, нібыта яшчэ не да канца паверыўшы ў гэта, прахрыпеў О’Ніл, ліхаманкава абмацваючы пашкоджаную сваю левую руку пашкоджанай правай. – Ты мне яе зламала! – закрычаў ён што ёсць моцы. – Як жа ты пасмела зрабіць гэта, паскуда?!

      Прыгожыя вусны жанчыны варухнула раптам злавесная нейкая ўсмешка.

      – Ты – нябожчык! – прагаварыла яна… і голас жанчыны таксама падаўся фермеру нейкім іншым, зусім незнаёмым нават. – Ты што, яшчэ не зразумеў гэтага?!

      Момант наступнага ўдару О’Ніл усё ж паспеў заўважыць. У жанчыны ледзь тарганулася левая нага і амаль адразу ж востры, пякучы боль палыхнуў ужо па правай руцэ фермера. Сухі трэск касцей. Адчайны ўскрык… і перабітая правая рука О’Ніла павісла такая ж нерухомая і бездапаможная, як і левая…

      «Яна ж і сапраўды хоча забіць мяне! – маланкай пранеслася ў галаве фермера запозненая панічная думка. – Яна хоча забіць мяне і я нічым не магу перашкодзіць ёй у гэтым намеры!»

      Пашкоджаныя рукі не дзейнічалі зусім, фермер не мог паварушыць нават кончыкамі пальцаў. Да таго ж ад нясцерпнага болю кружылася галава, яна толькі што не расколвалася на часткі. Павольна, ледзь стрымліваючыся, каб не залемантаваць благім голасам ад ахапіўшага яго жаху, О’Ніл павольна адыходзіў ад выратавальных дзвярэй усё далей і далей… а жанчына проста ішла следам і ўсё не зводзіла і не зводзіла з былога свайго гаспадара халоднага загадкавага позірку. Потым плечы фермера адчулі за сабой халодную шурпатасць

Скачать книгу