Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры. Альгерд Бахарэвiч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры - Альгерд Бахарэвiч страница 6

Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры - Альгерд Бахарэвiч

Скачать книгу

вобраз. Яны, канечне, дурныя, як вароны – але хто перад імі, мужык ці баба, вызначаюць беспамылкова. Народ не падманеш: ні гендэрам, ні граматыкай. Народная мудрасьць – яна такая: першасныя полавыя прыкметы назаўжды застануцца і апошнімі.

      Трапіўшы на сваю бяду ў астрог, тыя мужыкі разважаюць, за што іх туды пасадзілі, з чаго раптам такі пярэпалах. Сяляне мяркуюць, што гэта ўсё праз паноў:

      “За тое, што немцам усё прадалі

      І надта пашмат што даўгоў завялі:

      У банках усе аж па вушы сядзяць,

      Кідаюць двары, на Парыжу глядзяць;

      Усе пушчы зьмялі у жыдоўскі кішэнь

      І жывуць так бяз заўтра, абы з дня на дзень.

      Ніхто не згадаў, чаго клічуць у двор,

      Ніхто не паняў, што то сотнік прыпёр!”

      Вось так, Парыжай, разамлелай рудой бабай, клічуць Сталіцу сьвету героі Багушэвіча. Паны глядзяць на Парыжу – замест таго, каб дбаць пра сваё, каб думаць пра будучыню роднай зямелькі. А чым яшчэ ім займацца, калі ўсе пушчы зьмеценыя імі ў жыдоўскі кішэнь? Антысэмітызм Багушэвіча – тэма асобная, а Парыжа паўстае вось такой, лішняй, надакучлівай, чужой забаўкай для марнатраўных і лянівых. Такой сабе спакушальніцай чужых мужоў, разлучніцай і руйнавальніцай на вякі пабраных шлюбаў “народу і дваранства”. Ці чулі яны, мужыкі, што гэтая бабёнка, гэтая Парыжа, “дура крашаная”, дзеля якой іхныя паны кідаюць двары – некалі з голымі цыцкамі стаяла за іх на барыкадах?

      Мо і чулі. Але ўхваліць такое ня могуць. Сваімі цыцкамі Парыжа можа разбэсьціць толькі панскія душы, а народу трэба сада-маза: цьвёрдая рука, яжовая рукавіца і бізун. Пажадана айчыннай вытворчасьці.

      Не, без астрогу нашаму чалавеку нельга. Яму ж не з Парыжай жыць, праўда?

      Дзе быў дэ Сад – цяпер дзетсад. Так можна фігуральна-паэтычна апісаць парыскую плошчу Бастыліі. Тое, што самай знакамітай у сьвеце парыскай турмы даўно не існуе і ўся пэнітэнцыярная слава гораду грунтуецца фактычна на пустым месцы, прымушае паважаць парыжанаў: яны ўмеюць абыходзіцца з сымбалямі. І наогул: адна справа, калі твае продкі сядзелі ў астрозе – і зусім іншая, калі яны яго ўзарвалі, уласнымі рукамі, ды яшчэ патанчылі на сьвежых руінах.

      Цяпер на месцы турмы чакае сакавіка Ліпеньская калёна, у Опэры Бастыліі басавіта цягне сваё “фа” Дзяржаўны хор Рэспублікі Беларусь, і можна нарэшце ўздыхнуць з палёгкай. У адрозьненьне ад беларускіх паэтаў і пісьменьнікаў, якім Бастылія і праз паўтара стагодзьдзя пасьля свайго зьнікненьня не давала – і не дае – спакою.

      Знакамітая віленская турма Лукішкі была пабудаваная больш чым праз стагодзьдзе пасьля таго, як Бастылія аддала душу бязбожнаму парыскаму люду – але параўнаньняў з францускай калегай пазьбегнуць не змагла: зайздрасьць – не астрожнае пачуцьцё. Параўнаньні з парыскай славутасьцю дагналі яе амаль што імгненна – Бастылія ёсьць сынонімам турмы наогул, а, напрыклад, беларуская літаратура – гэта ня больш чым беларуская літаратура.

      І ня менш. Тут, у Лукішках, пакутавалі за праўду розныя літаратары (сярод самых вядомых – Максім Гарэцкі, Францішак

Скачать книгу