Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры. Альгерд Бахарэвiч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры - Альгерд Бахарэвiч страница 9

Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры - Альгерд Бахарэвiч

Скачать книгу

факт біяграфіі любога дарослага, які ён усяляк спрабуе схаваць ад кампэтэнтных органаў. Але ж мы ведаем праўду…

      У самой Францыі “Сэнт-Экса”, як яго тут па-панібрацку клічуць, ведаюць значна менш. Экзюпэры заняў сваё месца ў гісторыі францускай літаратуры, невялікае, але заслужанае, і на большае не прэтэндуе. Дый дзеля таго, каб гэтае месца атрымаць, ягонаму імені давялося прайсьці празь церні, лазьні і мытні. Дабрыня людзям заведама нецікавая. У дваццатым стагодзьдзі яна спачатку была пастаўленая пад сумнеў, потым дэканструяваная, пасьля высьмеяная, а пазьней абвешчаная найлепшай маскіроўкай для зла. Гісторыя дабрыні наогул скончылася тым, што яна зрабілася пустым гукам. Інтэлектуалы дваццатага стагодзьдзя справядліва баяліся дабрыні а ля Экзюпэры, бо падазрона ставіліся да любых падобных дэклярацый. Цяпер дабрыня зноў уваходзіць у тыя залі, адкуль яе некалі так ганебна выгналі: у дваццаць першым стагодзьдзі філёзафы зноў з трывогай гавораць пра этыку і пра тое, што безь яе нам не ацалець.

      Але ў мінулым стагодзьдзі этыка была ня ў модзе. Эстэтыка – вось хто кіраваў розумамі. Экзюпэры трэба было разьвянчаць і выкрыць яго небясьпеку – і толькі потым зь ім зьмірыцца. Падавалася відавочным, што любая экзэма на целе грамадзтва ў вачах паспалітай публікі будзе цікавейшая за Экзюпэры зь ягонымі нуднымі казаньнямі. Такія, як дэ Сад, Рэмбо, Камю, Уэльбэк і Бэгбэдэр, песьняры болю, бруду, гвалту, душэўнай пакуты і сумневу, заўжды будуць больш цікавыя чалавецтву, заўжды будуць выклікаць большы давер за нейкіх там экзюпэры. І ўсё ж нейкі сумнеў прымушае заступіцца за лётчыка. Самалётамі лётаюць усе, але мала хто зь людзей можа імі кіраваць. І вось што цікава: калі раптам высьветліцца, што пілёта ў кабіне няма, што яны, інтэлектуалы і скептыкі, будуць рабіць? З усімі сваімі сумневамі і ўсім сваім інтэлектам? Хто павядзе машыну – і куды? Адзінага, правільнага накірунку ж не існуе.

      Але ж і дасталася Экзюпэры ад усіх гэтых прафэсійных сумніўцаў, эстэтаў і крытыкаў-усяго-на-сьвеце. А мы ў Беларусі пра гэта і не падазравалі, мы думалі, са сьвятымі клясыкамі так нельга. Бо героі нацыі недатыкальныя! А французы спакойна білі вокны ў хаце мёртвага лётчыка: біяграфія – налева, літаратура – направа. Толькі так і можа разьвівацца літаратура – скідваючы маленькіх і вялікіх прынцаў з іхных непрыступных тронаў.

      “Банальнасьць, якой кіруе ўласны азадак”. “Чалавек-зязюля з рухавіком ад самалёта замест мазгоў”. Гэтак вызначыў сутнасьць пісьменьніка Экзюпэры Жан-Франсуа Рэвэль. У Беларусі ў гэтага Рэвеля абавязкова запыталіся б: на што ён марнуе свой талент? А ў Парыжы на яго ніхто нават не пакрыўдзіўся. Лібэртэ.

      “Найвялікшы падман нашых часоў”. “Вянок пустых ідэй, героіка-гуманістычныя бразготкі”. Гэта ўжо іншы крытык спрабуе знайсьці вызначэньні для Экзюпэры. А вось і трэці:

      “Цярпець не магу маленькіх прынцаў. Прынцаў наогул, але перадусім маленькіх, зь іх бялявымі локанамі, чароўнымі капрызамі, галасамі-флейтамі і прыгожымі сьмерцямі”.

      І

Скачать книгу