Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры. Альгерд Бахарэвiч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры - Альгерд Бахарэвiч страница 11

Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры - Альгерд Бахарэвiч

Скачать книгу

Мы любім сваё – а нашае сваё сканчаецца там, дзе нас няма. У адрозьненьне ад расейцаў, ангельцаў, амэрыканцаў, французаў, мы ведаем, дзе межы. Калі ты, мая Ю., пішаш свае вершы або робіш фатаздымкі, ты сама кажаш, што гэта мастацтва пошуку межаў. Магчыма, гэта таксама – у нейкім сэнсе спроба спалучыць англасаксонскае, чужое, са сваім. Навучыць сваё адчуваць межы ня там, дзе яно сканчаецца, навучыць чужое адчуваць межы не свайго.

      Мы як служанка, якая выходзіць з пакоя і глядзіць на сябе ў чужое люстэрка. Так, яно ёй не належыць, але яно цэлае і яснае. Нам хочацца Яснасьці і Прытомнасьці – але яны не спалучальныя з дабрынёй. Вось Леапольд Блум добры – але ён сам ня ведае, што гэта так, і ніхто ніколі не назаве яго такім.

      Увогуле, “Уліс” – прыклад таго, як можна пабачыць сваё, толькі адчужыўшыся ад яго, дыстанцыяваўшыся, прыклад таго, як можна зрабіць малое і простае вядомым, вялікім і фантастычна складаным. Тое самае мы робім зь Менскам, самі не разумеючы, што паўтараем Джойсаў шлях.

      “Paris rawly waking, crude sunlight on her lemon streets…” Джойсавага Парыжу даўно няма. Але Джойс жыве ў Парыжы да той пары, пакуль нехта выпраўляецца ў Адысэева падарожжа, каб зламаць усе межы паміж сваім і чужым.

      Як для брытанца для Джойса першым парыскім вакзалам быў Gare Saint-Lazare. Туды прыбывалі ўсе цягнікі зь Лёндану. А мы жывем з табой каля Gare de l’Est, Усходняга вакзалу – менавіта сюды Джойс і Нора, нежанатыя грэшнікі, наіўныя і нахабныя вандроўнікі, апантаныя каханьнем і ўцёкамі, упершыню прыехалі некалі з таго самага Saint-Lazare, кіруючыся ў Цурых. Грошай ледзь хапіла на фурмана. Адзін чамадан і адзін куфар – вось які быў іхны багаж. Джойс пакінуў Нору на boulevard de Strasbourg, проста на лаўцы, а сам пабег па знаёмых шукаць франкі, каб даехаць да Швайцарыі. Яна праседзела тут дзьве гадзіны, і самыя розныя думкі наведвалі яе рудую галаву. Побач прысела тоўстая Парыжа, без спачуваньня пазіраючы на чужаземку, якая ўвесь час уздыхала. Норы ўжо тады падалося, што Джойс ня вернецца, кінуўшы яе тут. Тое самае нашэптваў Джойсу д’ябал, галасамі ягоных дублінскіх прыяцеляў: кінь яе, нашто яна табе трэба, гэтая баба, кінь, ты ў Парыжы… Але ён вярнуўся, выпіўшы, але з грашыма. І яны вярнуліся на вакзал і ў тую самую ноч цягнік павёз іх на паўднёвы ўсход, у Жэнэву і Цурых. Так пачалася іх гісторыя, гэта – яе сапраўдны пачатак. А наш з табой пачатак хай будзе для ўсіх сакрэтам – пакуль нехта не захоча зрабіць з малога вялікае і бачнае, з чужога – сваё.

      Магчыма, гэта адзіная традыцыя і адзіная пераемнасьць, у якую я веру.

      Джойсавых мясьцінаў у Парыжы багата – ён пражыў тут амаль дваццаць гадоў. Кватэра на square de Robiac, дзе пісаліся “Памінкі па Фінэгане”, і шпіталь на rue Cherche-Midi, дзе ён наведваў жонку і знаёмых, і rue Casimir-Périer, дзе здымаў кватэру сакратар Джойса Поль Леон і дзе ішла праца над першым францускім перакладам “Ганны Лівіі Плюрабэль”, жанчыны-ракі. Avenue Saint-Philibert, дзе Джойс зьняў кватэру ў 1930. Rue Edmond Valentin – самая шыкоўная кватэра ў жыцьці Джойса: каля Эйфэлевай вежы, пяць пакояў, тэлефон, цэнтральнае ацяпленьне, ліфт… Праўда, тады ён быў ужо амаль сьляпы і вельмі знакаміты. Hôtel Corneille у Лацінскім квартале, дзе Джойс жыў яшчэ ў “бязнорны” пэрыяд, у свой першы

Скачать книгу