Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры. Альгерд Бахарэвiч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры - Альгерд Бахарэвiч страница 10

Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры - Альгерд Бахарэвiч

Скачать книгу

на публікацыі на іншых мовах СССР. То бок спачатку на вялікай мове – ня меншай за францускую. Памер мае значэньне. Як там было:

      “Удавы глытаюць сваю ахвяру цалкам, не жуюць. Пасьля гэтага яны ўжо ня могуць варухнуцца і цэлых паўгода сьпяць, пакуль не перавараць ежу».

      А маленькім істотам трэба цярпліва чакаць, пакуль іх перавараць. Мо і добра, у іх ёсьць крыху часу на казкі. Калі ты маленькі, паўгода – гэта вялікі тэрмін.

      7. Джойс. Вакзалы. Настаўнікі

      Здаецца, беларускія чытачы дагэтуль упэўненыя, што пісьменьнік павінен быць перадусім добрым. У значэньні: “дабрадушным” і “чалавечным”. Быць добрым, але да сваіх – чужыя нас цікавяць пастолькі, паколькі яны могуць даць грошы на Нашу Сьвятую Справу. Няма? Тады, на благі канец, яны мусяць прызнацца ў любові да нашай зямелькі, да нашай мілагучнай мовы і непарушных народных традыцый. Мы бярэм ня толькі валютай, але і такімі прызнаньнямі, іх таксама можна “абналічыць”. Што, ня могуць і гэтага? Тады дасьвіданьня. Арэвуар. Арэвуар – гэта такі іншаземец, які зьезьдзіў у Менск і нічога ня даў на Справу. Або іншаземка. З такімі нецікавымі людзьмі ніхто ня хоча працягваць знаёмства. Хочаш быць чужым і сквапным – заставайся ў сваіх Парыжах, а да нас ня суйся. Мы занятыя людзі, мы працуем над дабрынёй.

      Што да мяне, дык чужое мяне заўжды цікавіла ня менш, а можа, і больш за сваё. На мяне ніколі не ўплывала беларуская літаратурная традыцыя – хіба што я часам карыстаўся ёй, каб паіранізаваць і паскандаліць, пазлаваць дурняў і фанатыкаў. Мае любімыя пісьменьнікі даўно памерлі – ня тут. Яны тут наогул ніколі не бывалі і не падазравалі пра нашае існаваньне.

      Паўтару: усе мае любімыя пісьменьнікі даўно памерлі.

      Гэта па-першае.

      Па-другое, я думаю, што толькі тым, у каго любімыя пісьменьнікі даўно памерлі, варта пісаць нешта сваё.

      Ну, і трэцяе, самае важнае.

      Каб дасягнуць нечага, пакуль твае любімыя пісьменьнікі яшчэ жывыя, трэба заслужыць любоў фраў Лёты Шпайзэнбэрг, якая вандруе недзе паміж Москаў і Мюнстэрам. Фраў Шпайзэнбэрг перакладае з усіх моваў, якіх, як вядома, усяго тры. Фраў Шпайзэнбэрг чытала ўсё на сьвеце, ад Пялевіна да Алексіевіч. Фраў Шпайзэнбэрг ведае наш рэгіён як свае пяць пальцаў: яна два дні была ў Менску, паўдня ў Горадні і тры гадзіны ў Маладзечне. Плюс месяц ў Тбілісі і дзьве гадзіны ў кіеўскім аэрапорце. Фраў Шпайзэнбэрг зробіць з вас зорку. Таму парада маладым літаратарам: калі фраў Шпайзэнбэрг завітае ў ваш горад, адшкадуйце грошыкаў і купіце ёй букет архідэяў. Па-мойму, яна любіць блакітныя. Коратка прадстаўцеся, скажыце ёй, што тут няма каго чытаць і няма пра што пісаць, і што ўся Беларусь гадамі чакала яе як збаўцу. Сэрца фраў Шпайзэнбэрг не жалезнае. Яно з парцаляны. Здаецца, па-расейску гэта значыць «фарфор».

      Што да мэсьё Арэвуара, дык яму да фраў Шпайзэнбэрг як да месяца. Бо ў параўнаньні зь ёй ён не зрабіў анічога. Ён ніколі не завітае ў ваш горад. “На архідэях таксама

Скачать книгу