Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры. Альгерд Бахарэвiч
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры - Альгерд Бахарэвiч страница 8
“La Rotonde”, “La Flore”, “Les Deux Magots” – усяго толькі кропкі. І ўсё ж, калі б я мог уявіць тады… Але я ўяўляў: я ўжо тады ведаў, што мне мала таго, што маю, я хацеў значна больш. Мне патрэбныя былі прастора і паветра: і “Ратонда”, што ўспыхвае ў цемры сваімі лямпамі, усяго толькі працяг гэтых пачатых некалі пошукаў, навобмацак, з завязанымі вачыма, у поўнай цемры. Я заўжды ведаў, што паеду ў Парыж. Яшчэ калі глядзеў свайго д’Артаньяна і майстраваў сабе шпагу з алюміневага дроту.
Па-мойму, да Альгерда Бахарэвіча ты ставішся з пэўным падазрэньнем. Як да нейкай вэнэцыянскай маскі, якую я надзяваю, каб выйсьці на вуліцу і асьляпіць усіх яе бляскам. Табе важнейшы іншы я, той, што наогул ня мае імя. Ты называеш мяне Альгердам, толькі калі вакол ёсьць іншыя людзі.
То бок у пекле. Або ў кавярні.
Альгердаў у Беларусі няшмат. У беларускай культуры яшчэ менш – а тых, чыё жыцьцё было неяк зьвязанае з Парыжам, і наогул вобмаль. Але не згадаць пра Альгерда Абуховіча ў гэтай кніжцы немагчыма: бо тут, у Парыжы, ён жыў, і не адзін год.
Хто такі Альгерд Абуховіч у беларускай літаратуры? Ды бадай ніхто – меншы ніхто за значна больш вядомага Паўлюка Багрыма, але большы ніхто за Янку Лучыну. Паляк па культуры і выхаваньні, ледзьве не напалову італіец (у ім цякла кроў мілянскага роду Бандынэлі), але беларус па самавызначэньні і мове. Аўтар нейкіх няўцямных баек пра курыц, лісаў, Лысак і ваўкоў, ды опусу пра ваўкалака, які поўзаў ракам. Навошта ён усё гэта напісаў, застаецца таямніцай. Значна больш цікава чытаць ягоныя ляканічныя запісы пра самога сябе: дзе бываў, што бачыў, што запомнілася. А пабачыў ён нямала. Адно знаёмства з графам Кавурам чаго вартае. Бо Абуховіч і сам быў графскага роду…
Альгерд Абуховіч нарадзіўся на Случчыне ў першай палове дзевятнаццатага стагодзьдзя – а потым паехаў на Захад. Вучыўся і жыў у Жэнэве, Рыме і Парыжы (прыкладна ў 1860). Ён успамінае польскія патрыятычныя сходкі: у нейкіх брудных бібліятэках, успамінае rue Taranne, дзе з крыкамі і лаянкай эміграцыя разьбіралася, хто больш любіць Айчыну і каго больш любіць яна. І вось ён – самы цудоўны эпізод з парыскага жыцьця Абуховіча:
“…Паміж маладзёжы я быў адзін зь Беларусі, дык злажыўся праект, што я павінен уладзіць трызну Дзядоў. Ахвоча на гэта прыстаў я і выступіў з пачастункам. Былі пячоныя гусі з грыбкамі, а замест крупніку – добра прыпраўленае le vin chaud. Гэта апошняе так гумар успасобіла, а часы былі поўныя самых ясных надзей, што пастанавілі мы зрабіць ваенную муштру, і не зь пяхоты, а кавалерыі. Каждае крэсла сталася жэрабцом, і капітан Ільдэфонс Коссілоўскі (эмігрант) прыняў каманду, а Валер’ян Калінка, пазьнейшы ксёндз і гісторык, гарцаваў наперадзе нас. Суседкі мае думалі, што дом зваліцца, а было гэта на чацьвёртым паверсе. Назаўтра меў я візыту паліцыі, але я ўвесь гэты гармідар вытлумачыў як рэч абрадавую, патрыятычную, і на гэтым выйшла ўсё”.
Вось так забаўляўся ў Парыжы будучы беларускі літаратар. Які