Дзеці Аліндаркі. Альгерд Бахарэвiч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дзеці Аліндаркі - Альгерд Бахарэвiч страница 19

Дзеці Аліндаркі - Альгерд Бахарэвiч

Скачать книгу

ў Машы была сястра, старэйшая. А ле гэтая жыла ў сталіцы, і ніхто не хацеў зь ёй зьвязвацца. Яна часта прыяжджала на выходныя, і яны ўсёй сям’ёй хадзілі на рынак, балбочучы па-свойму. Чацьвёра хворых. Бухгальтар, заўжды адпрасаваны, ветлівы, які лез да ўсіх, каб распытаць пра здароўе, ягоная жонка, іхная старэйшая дачка ў сваіх доўгіх сукенках і яна – Маша.

      На ўроках Маша ніколі не адказвала на Языку. Казала, што яго ня ведае, але ніхто ёй ня верыў. Маша сядзела адна – не таму, што яе ўсе ненавідзелі, а проста так, таму што зь ёй не было пра што гаварыць. Пра што можна гаварыць з іншаземкай?

      Гэта яны так думалі. А доктар, паводзячыся як усе, насамрэч ніколі зь імі не пагаджаўся. З іншаземцамі ён шмат пра што хацеў бы пагаварыць. Напрыклад, пра тое, што яны адчуваюць, так сьмешна глытаючы словы, шапялявячы і картавячы. Калі ён чуў іншаземцаў, яму здавалася, што гаворачы, яны ядуць. І іхныя жываты набітыя словамі. Яму вельмі хацелася падзяліцца з кімсьці гэтым назіраньнем. Але нікога, хто мог бы зразумець доктара, вакол не было. Брат качаўся і зьбіраўся ў войска. А можа, у міліцыю. Яшчэ ня вырашыў. А доктар марыў пра тое, што зробіцца доктарам. Або музыкам. У ягонай сьвядомасьці гэтыя прафэсіі стаялі на адной палічцы. І ён цягнуўся да іх, і кожнага разу адхопліваў руку. Ня мог выбраць.

      “У нево абсалютны слух”, – казаў бацька, калі неяк прывёў доктара ў гурток гітарыстаў. Доктара не ўзялі. Ён не засмуціўся. Калі кіраўнік гуртка ня мог правільна гаварыць на Языку – як ён мог граць? Чаму мог навучыць?

      Але доктар трымаў свае думкі пры сабе. І прыглядаўся да Машы. Яна была яму цікавая. Не, яму не хацелася ні пацалаваць яе, ні за валасы схапіць, ні паглядзець, якога колеру ў яе майткі. Яму хацелася…

      Ну, найперш пагаварыць. І вось неяк ён пабачыў, як яна пераходзіць праз мост іхную рэчку-пераплюйку, і пайшоў за ёй. Яна заўважыла, паскорыла хаду, але і ён не адставаў.

      “Што ты ад мяне хочаш?” – спытала яна, раптам спыніўшыся.

      Ён пачаў нешта вярзьці пра кантрольныя, пра хатняе заданьне, і яна павялася, паддалася, пачала адказваць. Ён ня слухаў, ён глядзеў на яе рот, які падаўся яму вельмі прыгожым. У гэтым роце была загадка. А ёй было прыемна, што зь ёй нехта загаварыў вось так, ня як з дачкой звар’яцелага бухгальтара, а проста з аднаклясьніцай.

      Быў травень, яны пайшлі разам берагам рэчкі, яна ішла наперадзе, памахваючы партфэлем, ён ішоў ззаду, заклаўшы рукі за сьпіну. Ён ня браў з сабой кніжак, ён усё ведаў і так, і здаў усё патрэбнае яшчэ ўчора. Ён быў найлепшы вучань у клясе – а яна найгоршая вучаніца. Мо таму яна не зьвярнула ўвагі на тое, што ён пытаецца ў яе пра рэчы, якія ніяк не маглі яго цікавіць.

      Яны пачалі сустракацца каля моста, даходзілі да першага бараку, рады якіх пачыналіся на тым баку ракі. Ён вывучыў яе мову – гэта было няцяжка, у яго былі здольнасьці да моваў, іхнай школьнай нямецкай яму было мала, і ён сам вучыў ангельскую, а яшчэ, слухаючы літоўцаў, якія прыяжджалі на рынак,

Скачать книгу