Дзеці Аліндаркі. Альгерд Бахарэвiч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дзеці Аліндаркі - Альгерд Бахарэвiч страница 18

Дзеці Аліндаркі - Альгерд Бахарэвiч

Скачать книгу

рабіў пакуль што ніякіх абагульненьняў. Толькі ва ўзросьце ад 14 да 15 гадоў я пачаў часьцяком натыкацца на слова “беларускамоўны” – часткова ў палітычных размовах. Аднак добра памятаю, што мне было брыдка, калі пры мне распачыналіся сваркі і спрэчкі на рэлігійнай глебе.

      Пытаньне мовы ў той час здавалася ня чым іншым, як пытаньнем рэлігіі”.

      Асыстэнтка прынесла гарбату. Ён правёў яе позіркам і толькі тады загарнуў кнігу. Калі б ён нешта спытаў у яе цяпер, яна б абасцалася ад страху. Будзе цяпер заікацца. Яны тут усе сцуцца і заікаюцца. Але ў яго не было яшчэ ніводнага промаху. Кожны выйдзе адсюль, маючы прышчэпку, а разам зь ёй – сілы, каб гаварыць правільна. Бо правільна гаварыць – значыць правільна думаць. І правільна жыць.

      Ён ведаў, што там далей у кнізе.

      “У Лінцы тады беларускамоўных было зусім мала. Зьнешні іх выгляд цягам стагодзьдзяў зусім эўрапеізаваўся, яны зрабіліся падобныя да людзей. Я нават лічыў іх рускімі. Недарэчнасьць такога ўяўленьня заставалася для мяне няяснай менавіта таму, што адзінай прыкметай я лічыў розьніцу ў рэлігіі”.

      Было зусім мала… Падобныя да людзей…

* * *

      У гарадку, дзе ён жыў – тады яшчэ ня доктар, а вучань шостай клясы сярэдняй школы № 1 – іх і праўда было зусім мала.

      Калі быць дакладным – чацьвёра.

      Усяго адна сям’я. Іншых такіх у горадзе не было. Чацьвёра на дзесяць тысяч. Палова зь якіх таксама гаварыла няправільна. Але гэтай палове было сорамна перад другой паловай.

      А гэтым чацьвярым – не.

      Ён ведаў іхнага бацьку – шэратварага бухгальтара на сьпіртзаводзе. Бацька меў мянушку “Баптыст”. Ня піў, не курыў, ня лаяўся матам. Некалькі разоў на год гэты недалёкі чалавек, які нічога не дасягнуў нават па іхных сьціплых мерках, выходзіў на плошчу іхнага гарадка, садзіўся на прынесены з сабой зэдлік, недалёка ад леніна, даставаў плякат і яблык. Усе ведалі, што напісана на тым плякаціку. Бухгальтар патрабаваў, каб ягоная дачка Маша вучылася не на Языку, як усе, а па-іхнаму. Людзі сьмяяліся. Доктар ніколі не сьмяяўся. Яму ўжо тады было цікава, чаму так адбываецца. Ён шукаў у твары Машынага бацькі якія-небудзь прыкметы, якія б адрозьнівалі яго ад астатніх жыхароў гарадка.

      Ужо тады будучы доктар захапляўся біялёгіяй. Гэта быў ягоны ўлюбёны прадмет. І хаця настаўніца яму ня надта падабалася, ён хадзіў да яе на дадатковыя заняткі. Настаўніца ведала мала. Ён хацеў больш. Настаўніца таксама гаварыла няправільна. І яму заўжды карцела яе паправіць. Але сёе-тое ў жыцьці доктара ад яе моцна залежала. Ён глядзеў на яе рот, на ўстаўныя зубы, і яму было цікава: што там, за імі? Настаўнікі – гэта тыя, каму дазволена вымаўляць гукі і гаварыць словы, і ніхто ня мае права іх перапыняць. Яму падабалася слухаць ваенрука, той быў нетутэйшы, гаварыў чыста і гучна, як біў у барабан – але жыцьцё ў гарадку пачало яго псаваць. Усё часьцей ён рабіў памылкі ў вымаўленьні, гаворачы так, як бабкі на рынку. І доктару было фізычна балюча – быццам яму выкручвалі руку або

Скачать книгу