Дзеці Аліндаркі. Альгерд Бахарэвiч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дзеці Аліндаркі - Альгерд Бахарэвiч страница 16

Дзеці Аліндаркі - Альгерд Бахарэвiч

Скачать книгу

і бэрлінэраў, упакоўкі ад мармэляду і халвы, тут былі “Сладости мучные” – Лёччык, які ганарыўся, што добра ўмее чытаць на Языку, прачытаў: Сладості мучітельные, і Лёся падумала, што гэта гучыць нават смачней. Уяўляць, што хавалася ў гэтых скрынках, было сапраўды пакутліва-прыемна.

      “Я галодны”, – сказаў Лёччык. І бессаромна паглядзеў на Лёсю.

      “Што? – павярнулася яна да яго. – Гавары мне ў іншае вуха. Я чамусьці гэтым ня чую”.

      “У якое?”

      “У гэтае. Запомні. Гэта важна”.

      “Мая сястра глухая, – сказаў Лёччык. – Толькі ня трэба мяне душыць, добра?”

      Але Лёся зноў не дачула.

      Дах хаткі быў зроблены з бляшанак ад рагачоўскай і глыбоцкай згушчонкі, і Лёся падумала, як, напэўна, весела сядзець у такім дамку ў дажджлівы дзень і слухаць, як кроплі граюць табе сваю звонкую песьню. На вокнах хаткі замест шкла быў нацягнуты цэляфан фірмовай крамы “Ласунак”, а зусім маленькая, шырынёй у крок, вэранда цалкам была складзеная са скрыняў, у якіх, калі верыць надпісам, захоўваліся ўкраінскія цукеркі “Шалена бджілка”, цудоўныя хрусткія напалітанкі і вафэльныя торцікі фірмы “Рашэн”.

      Толькі вось бяда. Уся гэтая тара была пустая. Дастаткова было лёгенька пастукаць па скрынках, каб пачуць, што зьмесьціва іхнае даўно было зьедзенае. І ні Лёччыку, ні Лёсі тут ніхто не пакінуў ні кавалачка.

      “Паглядзі, дзе мы апынуліся”, – папрасіў Лёччык, і Лёся машынальна разгарнула “Атлас”.

      “Мы яшчэ ня трапілі на мапу, – сказала яна. – Нам яшчэ ісьці і ісьці. Я думаю, што яны не маглі тут усё зьесьці. Яны проста аднесьлі прысмакі ўсярэдзіну, каб дождж не папсаваў”.

      “Думаеш, нам можна туды ўвайсьці?” – адгукнуўся Лёччык, з сумневам углядаючыся ў цэляфан на вокнах.

      “Можна”, – пачулі яны скрыпучы голас, і павярнулі галовы туды, адкуль ён пачуўся – да зусім ужо цёмнага лесу.

      5. Замяніўшы адно слова на іншае, ты нічым не рызыкуеш

      Замяніўшы адно слова на іншае, ты нічым не рызыкуеш, падумаў доктар. Вядома, большасьць з гэтым не пагадзілася б. Асабліва так званыя паэты. Людзі звыклі лічыць, што слова мусіць быць дакладным. Людзі вераць у стыль і сэнсавыя адценьні. А самі ня могуць правільна вымавіць тое, што падаецца ім такім важным.

      Яму падабалася думаць пра гэта пасьля абеду, бо менавіта пасьля абеду сумневы зьнікалі, заставаліся адны пацьверджаньні. Ежа надае людзям упэўненасьці ў сабе. У адрозьненьне ад словаў. Словы маюць значэньне толькі ў межах адной мовы, дый тое не заўжды. Насамрэч важна толькі тое, як ты вымаўляеш гукі. Ці правільна ты карыстаешся інструмэнтамі, дадзенымі табе для таго, каб гаварыць. А самі словы – гэта ўмоўнасьць. На месцы кожнага слова магло быць іншае. Падстаўляй, прыбірай, ці нават зусім скасоўвай. Часам ён так і робіць. І нічога не зьмяняецца – кабінэт ня робіцца большым, белыя сьцены не набываюць чырвонага адценьня, гэтая незаплянаваная муха не пачынае чытаць вершаў, стол не падымаецца і не вісіць над галавой, і ягоная

Скачать книгу