Дзеці Аліндаркі. Альгерд Бахарэвiч
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Дзеці Аліндаркі - Альгерд Бахарэвiч страница 12
Пачалі даваць мне тэлефон нейкага супэрспэцыяліста ў самім Менску – кажуць, ён вярнуў грамадзтву нямала хворых дзяцей. Вярнуў – нібы гамэльнскі дудачнік, які раптам раскаяўся… Сьмешна! Суседка зьнізу дала мне неяк ягоную брашурку: і цяпер я магу ўдакладніць, што супэрспэцыяліст лечыць ня толькі псыхасацыяльныя парушэньні. Ён у нейкім сэнсе кастапраў, ці касталом, ён ставіць на месца язык, зубы і гартань – па-ягонаму гэта называецца карэкціроўка вымаўленьня ў дзяцей з горных раёнаў. То бок добранькі сталічны дзядзька ў белым халаціку прыбірае апошняе, што засталося ад нашай мовы, апошняе, чым мова яшчэ абараняецца, ужо атрымаўшы сьмяротны ўдар – наш спрадвечны акцэнт, тое, па чым нас яшчэ адрозьніваюць ад прыхадняў. Цікава, як ён робіць сваю карэкцыю, гэты чарадзей? Невялічкая апэрацыя на галаўным мозгу? Чык! Падпілоўваньне зубоў, падразаньне пад’язычнай косткі? Спадзяюся, яму даводзіцца добра папацець і ён будзе калі-небудзь гарэць у пекле, на вогнішчы з сваіх сьмярдзючых брашурак, і ў дупу яму ўставяць ягоны вялікі і магучы Язык. Суседзі маглі завітаць да мяне толькі ў адным выпадку: калі б нехта ў доме памёр. А ле нешта ніхто тут ніяк не паміраў – ня той раён. Ад нас да хімзаводу – кілямэтраў пяць. Самы зялёны раён у горадзе. Людзі за наш раён зубамі трымаліся, дарма што правінцыя. І сыходзіць адсюль не хацелі. Хіба што ў Менск. Ці туды, за горы.
“У вас дзіця плача”, – сказаў чалавек у майтках і ўсьміхнуўся.
“Магу вас запэўніць, што не”, – адрэзаў я і хацеў зачыніць дзьверы.
“Плача, я ж чую, – чалавек у майтках ухапіўся за ручку і не адпускаў. – Ужо гадзіну раве. Што ў вас тут такое? Ты навошта дзіця трэціруеш, падла?”
“А вы хто?” – спытаў я як мага больш спакойна.
“Я ж кажу, я ваш сусед зьверху”, – адказаў чалавек у майтках ужо спакайней і зноў усьміхнуўся. Ён быў вышэйшы за мяне на дзьве галавы і шырокі ў плячах, як кіёск.
Ён гаварыў са мной, а сам гэтым часам разглядваў тое, што дазвалялі адчыненыя дзьверы. А дазвалялі яны шмат. Акурат тое, што трэба, што дапамагае зрабіць высновы. Пустыя бутэлькі, што стаялі проста перад люстэркам, як кеглі – зьбіраўся заўтра здаць. Гара нямытага посуду на кухонным стале – паленаваўся мыць, адклаў на заўтра. Недапалкі ў місе з-пад недаедзенага супу. І дзіцёнак, які вызіраў з пакоя і не міргаючы разглядваў госьця, выставіўшы наперад распухлую шчаку. Сказала мне, што ўпала.
“Ты