Дзеці Аліндаркі. Альгерд Бахарэвiч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дзеці Аліндаркі - Альгерд Бахарэвiч страница 7

Дзеці Аліндаркі - Альгерд Бахарэвiч

Скачать книгу

фальшыва-бадзёрае неба выпаўз месяц. Паехаў за імі, не адстаючы, але трымаючы дыстанцыю. Адзінокая фара. Месяц – гэта матацыкл. Напэўна, такі мае на падворку той лясны чалавек з шостым пальцам. Месяц – начны, нябесны матацыкліст, які едзе ў туман і зьнікае за паваротам на Новы Дзень. Як добра ён прыдумаў. Месяц…

      У ягоным суправаджэньні яны дабраліся да мястэчка, праехалі, асьцярожна намацаўшы фарамі, мост. Вуліца 17 верасьня. Плошча Леніна – якога нідзе не было відаць. Касьцёл, царква, Дом культуры. Аўтастанцыя, на якой стаяў самотны мікрааўтобус. Тоўсты мужык, які круціўся побач, правёў іх поглядам і працягваў цярпліва выглядаць у раньніх прыцемках магчымых пасажыраў.

      “Спыніся”, – сказала Каця.

      Ён усьміхнуўся ёй і плаўна павярнуў да касьцёлу, адкуль вуліца сыходзіла да ўскраіны. Дзесьці там мусіла быць запраўка. А потым паесьці, паспаць у машыне, набрацца сілаў – і вярнуцца ў той лес. Дзе на сухім гальлі і ігліцы даўно высах ягоны маленькі, вільготны, белы сьлед. Па ім цяпер нехта паўзе, перабіраючы ўсімі сваімі нагамі-рукамі. Шастапалае, васьміпалае, дванаццаціпалае.

      “Спыніся, я сказала!”

      Ён прытармазіў, Каця выйшла, закінула на сьпіну заплечнік. Потым вярнулася і хутка пацалавала яго ў лоб.

      “Ты ж і сам разумееш, што нічога ня выйдзе. Я вяртаюся дамоў. Прабач”.

      “Каця!”

      “Спадзяюся, ты іх знойдзеш. А я не магу так больш”. І яна пабегла праз вуліцу да мікрааўтобуса. Ён машынальна крануўся зь месца і круціўся па плошчы, там, дзе мусіў тырчаць ленін, вакол елак і пустога пастамэнта. Так і круціўся, марнуючы паліва, забыўшы прыбраць з твару ўсьмешку.

      Круціў мястэчка ў руках, як стырно. Як школьнікі круцяць асадку, як забойцы нож, як настаўнікі ўказку, як вандроўнік – свой тонкі посах. І мястэчка паслухмяна круцілася. Карусэль, карусэль, хто пасьпеў, той прысеў.

      Круціліся ліхтары. Круціліся парэнчы на ганках. Круціліся нізкія парканы. Круціліся елкі і шыльды, якія сьвяціліся ў прыцемках, усё больш густых і шматзначных. Яму пачулася нейкая музыка, толькі ягоная музыка, мэлёдыя на чатыры чвэрці, у якой было ўсё: і калыханка, і нейкі джаз, і местачковы блюз, і славянскі базар.

      Сэканд Хэнд. Тавары з Еўропы.

      Престиж. Магазин сантехники.

      Зоомир.

      Кафэ Лагуна.

      Сэканд Хэнд. Престиж. Магазин сантехники. Зоомир. Кафэ Лагуна. На іншую перадачу, ды на газ. І яшчэ газу. Вясёлага газу, ад якога хочацца сьмяяцца і адпусьціць стырно. Сэканд, Кафэ, Зоомир, престиж, лагуна, сэканд. Сэканд мір, факінг сьвет. Як яна магла? Як яна магла кінуць яго тут, у той момант, калі патрэбная яму як ніколі? Калі ён хацеў пабыць адзін, яна заўжды была побач, як цень – не прагнаць. А цяпер…

      На імгненьне яму здалося, што ў сьвятле фараў проста перад ім узьнік Лёччык, і бацька рэзка затармазіў. Але гэта быў нейкі падлетак, зусім п’яны, ён нешта крычаў… бацька асьцярожна аб’ехаў яго і выруліў на суседнюю вуліцу, прапусьціўшы перад

Скачать книгу