Дзеці Аліндаркі. Альгерд Бахарэвiч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дзеці Аліндаркі - Альгерд Бахарэвiч страница 9

Дзеці Аліндаркі - Альгерд Бахарэвiч

Скачать книгу

заскрыгатаў зубамі. Гарэлка дагарала ў ягоным нутры, а падкінуць дроваў не было як. Заўтра. Ужо заўтра. Хутчэй бы прачнулася гэтае нікому не патрэбнае мястэчка. Хутчэй бы зноў пайшоў час.

      Ён лёг тварам на падушку.

      А дзе ж твая дочка?

      Думкі пра Лёсю былі лёгкія і крывавілі, і ён аддаўся ім з салодкім болем – і вось ужо дазволіў Лёсі самой стварыць сабе навакольле. Ён ляжаў і прыдумляў Лёсі будучыню.

      І пакрысе перад ім узьнік вобраз вялікага гораду, дзесьці за мяжой. Ён уявіў, як Лёся, ужо зусім дарослая, можа быць, студэнтка, апранутая зусім па-замежнаму, прыгожа і трохі неахайна, уся ў цёмна-сінім, стаіць на ўзгорку і ўзіраецца ў каляровую дахоўку сьпічастых стрэхаў. А побач зь ёй хлопец, на выгляд – сапраўдны іншаземец.

      Бацька ўявіў іх так ясна, што нават пачуў галасы. Галасы з будучыні. Яны гаварылі па-замежнаму, але бацька ўсё разумеў.

      “Беларусь, – картава кажа гэты малады замежнік, выцягнуўшы вусны трубачкай. – Што ты рабіла там, на радзіме? У цябе там бацькі?”

      “Так, – ківае Лёся. – Бацька. І брат”.

      “А маці? Чаму ты маўчыш? Добра, маўчы, калі хочаш… – кажа хлопец, уважліва разглядваючы Лёсю. – А што ты рабіла на радзіме? Чым займалася?”

      “Спачатку я маўчала і хадзіла ў школу. А потым лячылася”.

      “Чаму ты маўчала? Ты маеш на ўвазе – ты была маўклівая? Як жа ты яшчэ кепска гаворыш па-нашаму, Лё! Ну, не крыўдуй. Што, праўда маўчала? Чаму?”

      “Я маўчала не з усімі, – кажа Лёся, зь цяжкасьцю расьціскаючы вусны. – Я гаварыла з бацькам”.

      “Ён біў цябе? Гвалціў?” – пытаецца ён пасьля доўгай паўзы.

      “Не. Ён сьпяваў са мной”.

      “Прабач. Я не хацеў сказаць благога пра твайго бацьку. А чаму ты не гаварыла зь іншымі?”

      “Мне было нельга. Быў Язык. Усе гаварылі на Языку. Бацька сказаў, што нам нельга гаварыць на Языку. Таму лепш было маўчаць. Яны думалі, што я зусім ня ўмею гаварыць”.

      Ягоны твар апынаецца зусім блізка ад ейнага. Ягоныя вочы такія наіўныя, думае бацька. Ён гатовы паверыць ва ўсё.

      “І што было потым? Ад чаго ты лячылася?”

      “Ад маўчаньня”.

      “Ах, ну што за лухта, – ускліквае ён з палёгкай. – Вечна ты са сваімі загадкамі. А цяпер ты гаворыш на Языку? Можаш на ім гаварыць?”

      “Навошта? – не разумее Лёся. – Цяпер я гавару з табой. Нашто нам Язык?”

      “Добра, а потым? Што было потым? Цябе вылечылі?”

      “Потым бацька забраў нас. Мы доўга ехалі, потым ішлі празь лес і сьпявалі. І вось я тут”.

      “Паслухай, не прыкідвайся, – злуецца хлопец. – Ты добра гаворыш па-нашаму. Ты лепш за ўсіх скончыла курс”.

      “Тое, што я кажу, праўда”.

      “Паслухай, Лё, я усё-ткі твой жаніх. І я цябе каха-а-ю”…

      “Ну, добра, – кажа Лёся, недаверліва вывучаючы ягоны твар. –

Скачать книгу