Дзеці Аліндаркі. Альгерд Бахарэвiч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дзеці Аліндаркі - Альгерд Бахарэвiч страница 11

Дзеці Аліндаркі - Альгерд Бахарэвiч

Скачать книгу

style="font-size:15px;">      Я мог бы зачытаць вам нешта з Кнігі мёртвых. Пагатоў гэта па вашай спэцыяльнасьці, Крака-срака-жана Анатолеўна. Вы ж таксама пішаце гэтую кнігу. Але гэтага я не сказаў, вядома. Прамаўчаў.

      “Навыдумляюць імёнаў… – сказала яна журботна. – А дзецям потым усё жыцьцё му-у-учыцца”.

      “Ну чаму адразу му-у-учыцца…” – я паглядзеў на яе як мага больш ласкава.

      “Гэта ж да самай сьмерці!” – і яна, дзеля пераканаўчасьці, закаціла вочы.

      “Ёй месяца яшчэ няма. Якой сьмерці?”

      “Уявіце сабе! – яна схавала кнігу ў стол і грукнула шуфлядай. – Часам людзі паміраюць, у тым ліку ў нашым раёне”.

      “Людзі зусім як мовы, але моваў чамусьці больш шкада, – прамармытаў я. – Паслухайце, я ж не зьбіраюся называць яе ні Акакіяй, ні Хрэнінай. І даваць ёй імя “Адольф Гітлер” таксама не ў маіх плянах. Ці там, ня ведаю: 765Kh6422MND”.

      “Бываюць і такія выпадкі… – пагадзілася яна задуменна. – Але ня ў нашым раёне. У нашым раёне, калі хочаце ведаць, самае папулярнае імя… Зараз я пагляджу, вось дзеля інтарэсу. Вось: Марыя, Стэла, Аляксандар, Зульфія. Ёсьць яшчэ бацькі, якія цікавяцца гісторыяй. Для іх мы часам робім выключэньні. Малюта, Мэсаліна… Але ў нашым раёне, як я ўжо сказала: Марыя, Стэла, Зямфіра, Аляксандар і Зульфія. У хлопчыкаў – Аляксандар, у дзяўчынак – Зульфія”.

      “Іхтыяндар і Гюльчатай, – скрывіўся я. – Паслухайце, Сіа – гэта проста. Амаль як Марыя. Або Пія”.

      “Якога Пія? Што за ідэалягічныя дывэрсіі? – спахмурнела гэтая багіня рэгістрацый. – Паслухайце, гэта ж не гульня. І вабшчэ празь пяць хвілін я зачыняю кабінэт”.

      “Вось менавіта таму…” – заныў я.

      “Калі б вы былі дзяўчынкай і вас назвалі Сыя…” – яна зноў закаціла вочы.

      “Сіа”.

      “Добра, Сіа. Як бы вы пачуваліся з такім імем?”

      “Ганарыўся б”, – сказаў я.

      “Вас бы дражнілі!” – закрычала гэта гербавая пячатка ў жаночым абліччы.

      Але я не адставаў:

      “Цікава, якім чынам?”

      “Ну, напрыклад… Сіа —… Сіа… Паслухайце, мне трэба ісьці. Сіа… Што гэта? Прыбярыце гэта зараз жа.

      Не, пачакайце. Добра, давайце сюды. Сіа. Брэд какой-та. Паслухайце, калі ўжо вам так прыперла стварыць сваёй дачцэ праблемы, пішыце хутчэй. І ўсё-ткі нешта ў гэтым ёсьць падазронае… Ну, вось, гатова. Беднае дзіця…”

* * *

      Хаця спачатку мы з табой хацелі назваць яе Фэнікс.

      Ясна, проста і велічна. А потым Бэнну – Бэнну, жоўтай нільскай сітаўкай, багіняй адраджэньня. Мы прыдумлялі ёй імя, як пэрсанажу навэлы: выкрэсьлівалі, спрачаліся, каштавалі на язык. Але потым ты знайшла: Сіа. Сіа – гэта было коратка і горда, як разьвітаньне з палонам. Сіа – багіня, якой давераны самы важны папірус. Ахоўніца пасланьня – і нашым пасланьнем зрабілася мова: яе мы ўручылі дачцэ, каб яна прайшла праз усе нягоды і перадала далей. Сіа – так крычыць птушка, якую ўжо ня зловіш. Так нільская сітаўка Бэнну і багіня Сіа зьліліся ў адну маленькую жанчыну, птушаня з папірусам

Скачать книгу