Дзеці Аліндаркі. Альгерд Бахарэвiч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дзеці Аліндаркі - Альгерд Бахарэвiч страница 8

Дзеці Аліндаркі - Альгерд Бахарэвiч

Скачать книгу

занадта эмацыйна, але ён ня мог стрымацца. Яна паціснула плячыма.

      “Тут ёсьць яшчэ… людзі?”

      “Нет. Только москвичи, ваши соседи”.

      Словы пра туалетную паперу ён адразу ж прыгадаў, калі адамкнуў расхістаны замок і ўключыў сьвятло. Цьмяная лямпачка асьвяціла панылы, цесны пакой, жоўты, як кветкі ў руках Маргарыты. За ружовымі фіранкамі чуліся вясёлыя галасы наведнікаў “Императора Павла”. Ля сьцяны стаяў ложак, па-салдацку засьцелены запранай, зацыраванай, сірочай бялізнай. На прасьціне цямнела вялікае кляймо турэмнага колеру зь нечытэльнай абрэвіятурай. Зашмальцаванае лякаванае дрэва ложка ўбога паблісквала і нагадвала пра тое, што добра спаць – значыць марнаваць працадні. На канцылярскім стале, па-майстэрску зробленым зь іншых канцылярскіх сталоў самага рознага ўзросту і колеру, стаяла ідэальна чыстая попельніца, у якой хацелася ўтапіцца. А з кута на бацьку глядзеў спадылба чорны тэлевізар. Хочаш, паваражу? – казаў ён. Уключы мяне, загадваў ён. Ты памрэш, абяцаў ён. Ты ўжо памёр, канстатаваў ён.

      У пакоі пахла надзейна схаванымі шкарпэткамі, патрыятызмам і хлёркай. І ва ўсім гэтым быў дух такой галечы, такой непавагі і такой роспачы, што бацька нават ня стаў садзіцца – так і замёр, стоячы проста пад лямпачкай, у якой танчыў на сваіх вуглях яе стомлены раб, маленькі, танюсенькі залаты чалавечак. Нават лінолеўм пад нагамі адчуваць было непрыемна – ён ляжаў крыва і напаўзаў на прагнілы плінтус, як садраная насьпех шкура вялікай і хворай жывёліны.

      Гасьцініца, каб паміраць. Усё тут гаварыла зь ім, пасьпешліва, навыперадкі, гаварыла пра ўбоства і асуджанасьць, пра тое, што нічога не атрымаецца, выйсьця няма і ня будзе. Гатэль для тых, хто вырашыў сысьці з жыцьця. Таму туалетная папера і “не ўваходзіць”. Нашто самагубцам папера? Можа, ім яшчэ сьметніцы паставіць, і вільготныя сурвэткі на стале пакінуць? Мёртвыя ня какаюць.

      Бацька падумаў, што гэтая гасьцініца ў мястэчку – ідэальнае месца для расчараваных паэтаў і мастакоў, якія бавяць сваю апошнюю ноч. Калі ў вялікім горадзе, ва ўтульнасьці і неспакоі іхных кватэраў цяжка прыняць рашэньне – дык тут і праўда адразу ж разумееш, што ў цябе нічога ня выйшла і ісьці далей ня мае сэнсу. Прытулак для зьнявераных. Можна ўявіць сабе, як гэта – прачынацца з пахмельля ў гэтым пакоі восеньскай раніцай, калі яшчэ не ўключылі ацяпленьня і нудны дождж залівае шыбіны. Менавіта тут жыве і працуе яна – безнадзейнасьць. І ў яе руках ключы ад усіх пакояў.

      Ён выскачыў з пакоя, спусьціўся ўніз, адміністратарка ўсё так жа нерухома сядзела пад сьвятлом настольнай лямпы, нібы надзеўшы яе сабе на галаву. У “Императора Павла” ён узяў сабе гарэлкі – тут гулялі штосьці, можа, нават вясельле: і кожны з гасьцей мог быць жаніхом або нявестай. Але яго пасадзілі і прынесьлі столькі хлеба, што ім можна было накарміць усіх тутэйшых галубоў, і салата была досыць смачнай, і крумканьне галасоў пасьля першых ста грамаў сышло некуды на той бок сэрца, і ўжо ня так раздражняла. Ён схадзіў пакурыць, пастаяў воддаль нейкай кампаніі,

Скачать книгу