Каханне (зборнік). Мікола Калядны
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Каханне (зборнік) - Мікола Калядны страница 28
Косця адчуваў балючую занепакоенасць дзядулі і таксама хваляваўся. Яму хацелася неяк адгукнуцца, нешта зрабіць, але ён не ведаў, што менавіта.
– Пра шчаслівы канец гэтай гісторыі я табе не распавяду. Бо яго пакуль няма, дый наўрад ці ён будзе. Як абмежаваныя істоты, мы не ўяўляем усіх маштабаў гэтай трагедыі . Галоўнае – мы яе не заўважаем, не жадаем заўважаць. Вось адкажы мне: ты – хоць і малы, але спрытны, дапытлівы – калі-небудзь чуў дома, у школе, на вуліцы, каб зацікаўлена абмяркоўвалі альбо проста краналі гэтую тэму?
– Не.
– Раўнадушша да роднай мовы – найважная перамога ворага. Не здзіўляйся – я ўсё называю сваімі імёнамі. Ён заўсёды хлусіць, калі гаворыць, што мова, гістарычныя сымболі не маюць вялікага значэння для асобы, прытым сам, земляед, настырна і злосна навязвае свае. Мова – гэта нашая сутнасць, адчуванне, розум. Адбяры яе – і нас не стане. Яна дадзеная нам, каб адрознівацца ад іншых, каб мець свой адметны голас у БОСКІМ Хоры, каб годна зносіцца з Вышынямі. Там, за межамі нашага свету – у раі ці ў пекле, нас успрымаюць толькі па прыналежнасці да мовы. Як выявімся, так і атрымаем. Нашым нябёсным уладарам вельмі баліць ад таго, што мы ўсё радзей і радзей ужываем роднае слова. Яны не ўспрымаюць і дужа пакутуюць, калі мы ўслаўляем сваю краіну, сябе на чужым языку, і адпаведна рэагуюць на гэта – адсюль нашыя шматлікія няшчасці, пакуты, нядужасці, бо ўсё пад сонцам узаемазлучанае, вынікае адно з аднаго. У выніку ў метагістарычным ракурсе – ёсць такое сусветнае вызначэнне, унучак, – утвараецца звыродлівая, пачварная выява нашае Вялікае Радзімы.
Дзядуля распаліўся, пасвятлеў чалом – і ўнук на імгненне ўбачыў натхнёнага сівавалосага прарока, з якога струменілася жыватворная праўда.
– Дык што рабіць, дзядуля? – спытаў уражаны Косця.
– Размаўляць на роднай мове, – радасна адказаў Міхал, – вось з гэтым садам, небам, зямлёю, людзьмі.
44
Гэты неверагодны луг быў адзін такі на Зямлі. Ён цвіў вельмі рэдка, не па сезону і здзіўляў-зачароўваў сваёй адметнасцю.
Разнастайныя краскі, якія ў звычайных умовах ніколі не суседнічалі, тут палалі побач, ахвотна даючы адна адной волю і радасць. Нішто не парушала іхняе ўлагоджанасці. Нават грозныя прыродныя стыхіі, здольныя ўзрушыць і перайначыць усё на свеце, не маглі яе ўскалыхнуць, хоць і ўражвалі своеасаблівай звычкай: амаль не турбуючы пожню ў іншы час, яны распачыналі свае забавы, як толькі кветкі ўспыхвалі прыгажосцю. То па чарзе, то разам над раслінамі гулялі ветравеі, навальніцы, дажджы, снягі, гарачыня і гэтым іх надта даймалі.
– Пакуты вам толькі на карысць, – казала Геката, назіраючы за лугам і паддаючы непагадзі. – Яны дапамагаюць адчыняць Свет. Не зведаўшы іх, не атрымаеце ключы ад Праўды. Зазнавайце – і станеце выцяглымі. Трыванне – першая прыступка валодання сабою. Не будзе іншых – змітрэнжыце сябе, як людзі. Каб гэтак не сталася – перапрацоўвайце цярпенне на дужасць.
Яна павялічылася,