Каханне (зборнік). Мікола Калядны
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Каханне (зборнік) - Мікола Калядны страница 29
Куды падзеліся ружы, лілеі, хрызантэмы, вяргіні, пралескі, астры, ландышы, рамонкі, півоні, васількі, гваздзікі, верас, чабор і многія іншыя. Замест іх паўстала цэлая раць хвацкіх малойцаў, праўда, крыху збянтэжаных.
– Адкуль такое непатрэбства? – жартаўліва ўкалола пытаннем Геката. – Не спадабалася? Дарма. Вы – творцы. А творцу па сэрцы ўсё, што ён ажыццяўляе. Калі не, тады ён – адрачэнец, чалавек, і яму не месца сярод нас.
Яна, як калі-нікалі і іншыя настаўнікі, знарок кранула шчымлівыя асацыяцыі хлопцаў з надзеяй узрушыць іхняе самалюбства і дапамагчы ім канчаткова пазбавіцца прыкрай мінуўшчыны, бо ведала, што нікому з іх пакуль гэтага не хацелася.
Шкаляры ўстрапянуліся, нібы атрэслі з сябе азёл, і разгублена ўцеміліся на Гекату, імкнучыся, па звычцы, глыбей схаваць свае патаемныя думкі.
– Не трэба затойвацца, – распазнала іх Геката. – Не той выпадак. Вы перада мною як на далоні і ўсе згадныя – пара б ужо даўно прывыкнуць да гэтага. Для засваення маёй навукі лепей разняволіцца і расчыніцца. Усе агоўталіся?
Юнакі сталі пераглядвацца, як бы шукаючы адзін аднаго, і неўзабаве ўстрывожыліся.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.