Каханне (зборнік). Мікола Калядны

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Каханне (зборнік) - Мікола Калядны страница 25

Каханне (зборнік) - Мікола Калядны Электронная кнігарня

Скачать книгу

прыродай. Нечакана на вока трапілі далёкія постаці людзей. Яны паводзілі сябе як дурасліўцы: уздымаліся ў паветра і нязграбна куляліся, некаторыя смешна сутыкаліся і падалі. Кастусь зразумеў, што гэта – шкаляры, і ўзрадаваўся. Яго пацягнула да іх.

      – Далучайся! – весела крыкнуў Джордж і ўзвіўся ўвысь, дзе ўжо блазенствавалі Жак і Мікаэль.

      Услед за ім шустра ўзняліся над лагчынаю Замба і Генрых.

      Кастусь улёт заразіўся іхнім імпэтам і таксама стаў дураваць разам з імі.

      Што толькі хлопцы не вычваралі! Як птушаняты, упершыню расправіўшы крыллі, вольна гарэзуюць-шчабечуць і прагна ўбіраюць у сябе бясконцасць прасторы, так і яны, глытнуўшы нязведанай радасці палёту, ачмурэла луналі-свавольнічалі па-над зямлёю і ніяк не маглі наталіцца вабнай стыхіяй.

      Кожнае імгненне было нечаканым адкрыццём і ўражвала. Нутро, якое звыкнулася з зямным кантактным рухам і паўсюдным прыцягненнем, надта развярэдзілася і шугала небывалымі настроямі. Ніхто не мог дый не хацеў даць сабе рады. Усе неяк забыліся пра ўменне валодаць сабою, бо былі ўпэўненыя, што гэта не той выпадак.

      Сапраўды, як можна стрымлівацца, калі расчыняецца нешта новае, незвычайнае ды яшчэ такое, што па сілах толькі мальнасці людзей? Шкаляры адчувалі яго вялікую значнасць, але не да канца разумелі, што разам з ужо набытым у вучэльні яно мусіла даастатку перавярнуць іхнюю свядомсць і рэальна прылучыць да вышэйшай дзейнасці.

      Ікар улоўліваў хвалі выхаванцаў і адзначаў асаблівасці кожнага. Можна было б абурыцца і астудзіць запал гарэзнікаў, якія непажадана ўзрушвалі і расхіствалі сваё сведам'е, але не рабіў гэтага, бо ведаў людзей і тое, як цяжка існаваць з абрэзанымі крыламі. «Калі чалавек, нават цераз памылку і забарону, паспытае вышэйшага сэнсу, ён захавае ў сабе радасць узьлёту і абавязкова выправіцца – гэта лепш, чым ісці-спатыкацца, не маючы ўяўленняў пра нябёсы».

      – Цяпер я магу ўсё, – гучна і ўзнёсла абвяшчаў усяму свету Замба, стрымгалоў кідаючы сваё цела ў розныя бакі.

      – Я – валадар усіх стыхіяў, – радасна гарланіў Джордж, выпісваючы ў небе дзіўныя фігуры.

      – Я не хачу назад, – рагатаў Мікаэль, віхрам узвяваючыся ўверх.

      – Гайда да аблокаў, – клікнуў Кастусь, і чародка пракуднікаў ашалела ірванула ўвышыню.

      Весела нырнуўшы ў хмары, яны апынуліся ў вільготна-змрочным асяроддзі. Бачнасць была слабой, але скарыстоўваць іншыя мажлівасці для прасвятлення не хацелася, бо няўтольна ўсцешвала адвечная прыродная цнота. Хлопцы ўзбуджана мітусіліся ў лёгкіх суцемках, шукалі-ганяліся адзін за адным.

      Жак падляцеў да краю воблака, спыніўся і быццам бы сеў.

      – Я – БОГ! – закрычаў ён. – Як адсюль усё добра відаць!

      – А я цябе зрыну, – страпянуўся Генрых і піхнуў яго. – Нябёсы мае!

      Іншыя таксама наблізіліся да іх і пачалі смехам тузацца нібыта з-за адзінага месца.

      Неўспадзеўкі Жак страпянуўся, войкнуў

Скачать книгу