Каханне (зборнік). Мікола Калядны

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Каханне (зборнік) - Мікола Калядны страница 21

Каханне (зборнік) - Мікола Калядны Электронная кнігарня

Скачать книгу

вакол Андрэя значна пашыралася, і ўсе ўбачылі, як энергетычныя хмаркі разлятаюцца далёка ад яе і на хаду чапляюць-збіраюць сабе падобных. Такім чынам некаторыя разрасліся да вялікіх памераў. Эфір гучаў і пахнуў.

      Знячэўку галава і сэрца Андрэя стрэлілі адмысловымі промнямі, якія хутка праткнулі-нанізалі на сябе некалькі аблачынкаў і, узбагачаныя, вярнуліся назад. Ягоны твар перасмыкнула. Да аўры дадаліся новыя адценні.

      Асклепій глядзеў засяроджана, не маргаючы.

      Сфера ледзь здрыганулася і пачала паказваць асобныя сюжэты жыцця Андрэя: разнастайныя замалёўкі Масеі, вобразы сваякоў, сяброў, знаёмых, жорсткія і крывавыя схапкі людзей, карціны Самбалы, юначыя разборкі, цяперашнюю абстаноўку і шмат чаго іншага. Яскравыя, невыразныя, светлыя, цёмныя, незразумелыя, бессэнсоўныя – усе яны імчалі вокамгненна, уперамешку, блытана і пакідалі ўражанне хаосу і бязладдзя.

      – Гэтак прырода скануе кожнага чалавека, – падагуліў Асклепій. – Як бачыце, парадку ў галаве і сэрцы мала, што характэрна амаль для ўсіх людзей, у тым ліку і для вас. Вось цяпер можаце ўявіць, як зараз выглядае прастора над нашаю вучэльняй і якімі міязмамі яна перапоўненая. Адсюль усе вашыя хваробы. Можна іх лячыць?

      – Так, – амаль аднагалосна выгукнуў клас.

      – І як? – пацікавіўся настаўнік.

      – Інакш думаць і адчуваць, – апярэдзіў усіх Джордж.

      – Гэта цяжка.

      – Немагчыма.

      – Доўга.

      – Лепш вы нас сутнасна перафармуйце, – хітравата параіў Барыс, і ўсе весела закруціліся.

      – Гэта можна, – строга парыраваў Асклепій. – Толькі вы згубіце індывідуальнасць і будзеце нагадваць зомбі. Вашая свядомасць і Сусвет страцяць прыклады адметнай практыкі самаўдасканалення. Навошта нам гэта? Тут такія непатрэбныя.

      Юнакі ў задуменні сцішыліся.

      – А калі вакол сябе зрабіць заслону? – прапанаваў Ахмад іншы варыянт.

      – Гэта самагубства, – ацаніў яго настаўнік. – Вы задушыцеся ад сваіх выпарэнняў.

      – А мо зусім не лячыць? – успыхнуў Лао. – Што тады будзе?

      – Тое, што цяпер адбываецца на Зямлі, – адказаў Асклепій. – Пры такіх абставінах вашае навучанне губляе ўсялякае значэнне.

      35

      Брацік занядужаў. Бацька і маці не ведалі што й рабіць. Да каго яны толькі не звярталіся – да лекараў, святароў, шаптухаў, знац е цаў, і ніхто не дапамог, не здолеў падняць хлопчыка з ложка.

      Сэрцы родных сціскала скруха, уся хата нібы патанула ў тускноце.

      Адным ранкам стары, які апошнім часам больш маўчаў і журыўся, разбудзіў Косціка. Той прахапіўся і спачатку не разабраў, што ад яго хочуць.

      – Пойдзеш са мной?

      Мальцу падабалася, што дзядуля заўсёды водзіць яго па цікавых месцах, і згодна матнуў галавой.

      Калі яны апынуліся на бальшаку, унук спытаў:

      – Куды мы ідзем?

      – Да вельмі цікавага

Скачать книгу