Каханне (зборнік). Мікола Калядны

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Каханне (зборнік) - Мікола Калядны страница 17

Каханне (зборнік) - Мікола Калядны Электронная кнігарня

Скачать книгу

Са Святога Пісьма вядома, што першыя людзі на зямлі былі земляробамі і жывёлаводамі, а не паэтамі ці кімсьці іншым з творчай жылкай. Значыць, ім даручаліся пэўныя і канкрэтныя ролі, якія не прадугледжвалі здольнасцяў да абстрагаванняў і мыслявых палётаў-пошукаў. Ад чалавека патрабавалася толькі фізічная праца. Але з цягам часу людзям надакучыла гарбець па-чорнаму, захацелася прыгажосці, гульні ў вобразы па прыкладу багоў, таму і з'явіліся ўсялякія выдумшчыкі. Яны зрабілі шмат чаго добрага і цяпер дапамагаюць. Толькі, на жаль, лепш ад гэтага жыць не стала. Можа, наадварот – горш.

      – Дык што, дзядунька: культура шкодзіць?

      – Гэтак катэгарычна я б не гаварыў, бо мы ўвогуле не ведаем, дзе карысць, а дзе шкода. Адно бясспрэчна – чым больш мы мазгуем і разважаем, тым нам горай.

      – А чаму так?

      – Таму што людзі пасягнулі на справу багоў – а гэта сама вялікі грэх. І тут, унучак, дакладна нікому не паздаровіцца.

      – Атрымліваецца, яны нам помсцяць?

      – Не, вучаць жыць. Але мы – дрэнныя вучні, бо першапачаткова па сваёй прыродзе – дурні.

      28

      – Пра тое, чаму вас вучылі людзі, забудзьце, – так пачаў заняткі па гісторыі мысляр Плутарх і гэтым узрушыў шкаляроў.

      Яны яшчэ не ведалі, што акунаюцца ў дзівосны свет нумянальнай[3] дойснасці і праўды, што іхняя сутнасць расчыняецца аж да касмічных маштабаў.

      У нейкі момант юнакоў забрала ўнутраная пустэча, зніклі думкі, пачуцці, светаўспрыманне, і толькі гучаў навучальны голас Плутарха: – Усё пачынаецца з нябыту, калі вас яшчэ няма ў праяве, але вы ўжо ёсць у Планах ТВОРЦЫ. Час і Прастора зліваюцца, смакуюцца і з сунежным імпэтам выкідваюць вас у свет. Вы, манады,[4] адчуваеце ягоную неабсяжнасць і сваю ўсюдыіснасць. Вам можна ўсё – і творчае гарэнне авалодвае вамі. Ад вас, як ад моцнага вогнішча, у незлічоным мностве адлятаюць іскрынкі, якія, несучы з сабою вечны і нязгасны вобраз Усяго Цэлага, трапляюць у розныя пласты Сусвету. Там іх чакае ступеньчатае ўвасабленьне ў мянтальнае, астральнае і фізічнае аблічча. Вы, як адна з іскрынкаў, апранаецеся ў матэрыю і рухаецеся на Зямлю. Яна няўмольна прыцягвае вас і адорвае шчасцем праісначання, безліччу пераўтварэнняў.

      Словы настаўніка краналі струны душы – і тая адгукалася даўно забытай мелодыяй, радаснай і пяшчотнай. Яна была на ўсіх адна і ўсімі ўспрымалася аднака. Але аднекуль, спачатку ціхенька, а потым усё званчэй, сталі даносіцца акорды, багатыя на размаітасць і адметнасць. Кожны юнак пачаў адчуваць ужо сваё, не падобнае на іншыя, гранне.

      – Калі дасюль вы ўсе былі амаль што роўныя, дык на Зямлі распачынаецца вашая індывідуалізацыя, дзеля якой і ствараўся Космас. Запомніце: чым

      Гэтае гарачае натханне прагнала адхіленасць шкаляроў і вярнула іх у рэчаіснасць.

      – А калі ўсё аднолькавае? – спытаў Аляксандр.

      – Тады спыняецца рух і разрастаецца пачварнасць. Можаце ўявіць гэты заганны працэс.

      – Зусім няцяжка: на Зямлі для многіх аднолькасць з'яўляецца правілам і ўзорам развіцця, – адзначыў Джордж і

Скачать книгу


<p>3</p>

Нумянальны – які пазнаецца розумам у процілегласць дадзенаму ў пачуццях (фенамянальны).

<p>4</p>

Манада – першасная, непадзельная, неўмiручая духоўная адзiнка.