Каханне (зборнік). Мікола Калядны
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Каханне (зборнік) - Мікола Калядны страница 14
![Каханне (зборнік) - Мікола Калядны Каханне (зборнік) - Мікола Калядны Электронная кнігарня](/cover_pre326371.jpg)
Гурт маўкліва і ніякавата глядзеў на настаўніка.
– Трэба перажываць, – з асаблівай выразнасцю сказаў Геракл. – Глыбока, пранікліва, натхнёна. Кожную з’яву, працэс, істоту, рэч неабходна прапусціць цераз сваё сэрца, прасякнуць імі, стварыць унутры такі набор вобразаў і адчуванняў, які б ў мініварыянце адлюстроўваў Сусвет і даваў правільныя веды. Не саромейцеся сваіх хваляванняў і пачуццяў, жывіце імі напоўніцу.
Вучні зноўку павесялелі і ўзбадзёрыліся.
– Чаму я вас вучу атлетыцы, моцы і прыгажосці цела? Маўляў, навошта гэта, калі мы – майстры пераўтварэнняў духам. Памятайце: калі вы не адчуеце, як вашая фізічная сіла змяняе ды акрыляе вас і пераходзіць у дух, вам ніколі не дасягнуць вышыняў праісначання. Безумоўна: дух усемагутны, але ён павінен ведаць пра рэальныя ўзоры тых вобразаў, што стварае. Чалавечае цела – Космас у мініяцюры. Развіваць і ўдасканальваць яго – значыць, спазнаваць Сусвет. Гэта толькі сярод людзей усялякія практыкаванні з целам, у тым ліку і спартовыя, існуюць самі па сабе і цешаць адно ганарлівасць чалавека, а далей ніяк не йдуць. Нашая школа разглядае жыццё ў шчыльнай лучнасці і ўва ўзаемадзеянні асобных яго часткаў, вучыць суцэльнасці Космасу.
У зале зноўку загуляў настрой актыўнасці, і атлеты з ахвотаю прадоўжылі практыкаванні.
– І ўсё-такі шкада, што мы з вамі не на Зямлі, – з захапленнем мовіў Геракл, назіраючы сваіх выхаванцаў.
22
Возера гуляла адлюстраваньнем гор, смяялася сонечнымі блікамі і ніяк не згаджалася з Кастусём.
Як і яго сябрукі, ён сядзеў на беразе лотасам і перайначваў сябе думкамі. «Трэба быць, кім хочаш, хацець – што можаш, а магчы – усё».
Гэты загавор круціўся ў галаве, аднак чамуцьці не дзейнічаў, хоць дасюль дапамагаў. Нейкая перашкода блукала ўнутры і збівала глыбіню віру.
Кастусь нацяўся дазнацца, што гэта, напружыўся – і затрымаў-такі вінавайцу, уважліва разглядзеў яго.
23
У той год снег сыйшоў так хутка і бурна, што рэкі перапоўніліся да неверагоднасці: вада стаяла адразу за сядзібай.
Дарослыя бедавалі, а дзеці радаваліся: лепшага месца для гульні цяпер не было. Увесь дзень яны прападалі на разводдзі, дамоў цягнуліся толькі прыцемкам альбо пад прымусам.
Косцік, як сама меншы, сядзеў у хаце, цераз вакно назіраў за старэйшымі і зайздросціў ім.
Але аднойчы, калі бацькі былі на працы, а дзядуля драмаў ля грубкі, ён неяк адчыніў дзверы ды басанож, без цёплай вопраткі вобмельгам выскачыў на двор і, усім наўздзіў, адразу кульнуўся ў ваду.
Падлеткі разгубіліся і застыглі на месцы. Толькі суседка, старшакласніца, адразу сцяміла, хутка сягнула ў рэчку і схапіла хлопчыка за ўздутую кашулю.
24
Памяць адсеяла гэты выпадак, затое хцівае падсведам'е рупліва захоўвала яго, калі-некалі падкідваючы думкам боязь вады. Кастусь зразумеў прычыну і ўздыхнуў: