Каханне (зборнік). Мікола Калядны

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Каханне (зборнік) - Мікола Калядны страница 18

Каханне (зборнік) - Мікола Калядны Электронная кнігарня

Скачать книгу

яшчэ некалькі такіх жа сцвярджальных адказаў. Андрэй працягнуў:

      – Усе ад малога да старога апяваюць веліч маёй радзімы, славяць яе ўладу.

      – І колькі шчырасці ў гэтых песнях?

      – Не кожны вясёлы, хто спявае.

      – Масейцы ведаюць сабе цану і галаву на плячах маюць, – нервова абараняўся Андрэй, адчуваючы падтрымку Ахмада, Замбы ды іншых. – Іх не абдурыш.

      – Вашыя народы на галаву слабыя і ашуканыя даўно, але гэтага не разумеюць, – нецярпліва разануў Джордж і гэтым падштурхнуў наэлектрызаваны клас да вэрхалу. – Самі нічога не могуць, толькі гвалтуюць і рабуюць іншых – гэтым і жывуць, дый то як быдла.

      Пакрыўджаныя Андрэй і яго прыхільнікі ўзбурыліся і кінуліся на Джорджа з кулакамі. Той рашуча прыняў абарону. Адразу яму на падмогу прыйшлі Кастусь, Раджыў, Генрых, Жак, Мікаэль. Астатнія сталі разбараняць задзірак.

      – Хопіць! Спыніцеся! – выгукнуў Плутарх.

      29

      Шкаляры паступова суняліся і, заняўшы свае месцы, скіравалі погляды на настаўніка. І толькі забіякі непрыязна зіркалі адзін на аднаго.

      – Дзікуны. Брыдка бачыць усё гэта, – спакойна прамовіў філосаф. – Сваімі паводзінамі вы дэманструеце найгоршыя якасці чалавека. Такое ўражанне, што нічаму не навучыліся за гэтыя гады, бо ніхто не скарыстаў акультныя навыкі, не паказаў умельства самавалодання і вытрымкі.

      Клас адчуваў віну і моўчкі каяўся. Плутарх успрымаў гэтыя хвалі, але патураць нікому не збіраўся, заставаўся няўмольным і жорсткім:

      – Я пераканаўся, што вы не ацураліся ранейшых звычкаў і ў завадах аднолькавыя, яшчэ зямныя. Да абсалютнай індывідуалізацыі вам яшчэ далёка, хоць вы і бліжэй да яе, чым астатні люд. Разумею вашую любоў да роднага краю, але фанатызму і слепаты не прымаю. Досыць заставацца ў палоне нізкіх матэрыялістычных уяўленняў. Вы ўжо дастаткова атрымалі ведаў, каб уцеець, што вашая агульная радзіма – Зямля – уяўляе сабою не сама лепшую ілюзію.

      – А хто вінаваты? – зноўку пасмялеў Аляксандр.

      Плутарх уважліва паглядзеў на яго, спадзеўным позіркам акінуў клас – усе скемілі, што ён ацаніў пытанне і на штосьці разлічвае, – і, не дачакаўшыся, прадоўжыў:

      – Яна патанае ў скажэннях Праўды, але валодае велізарнымі патэнцыямі выбару. На жаль, скарыстоўваюць толькі прасцейшыя зь іх. Памятайце: свет шматварыянтны, а жыццё – выбар, кожны крок – выбар. Які шлях абраў, такім і будзеш.

      – А як рабіць правільны выбар? – выказаў усеагульную зацікаўленасць Кастусь.

      – Усякі выбар правільны, – агаломшыў настаўнік, – і прыводзіць да канчатковае мэты, але не аднолькавы з іншымі па скарыстаным Часе і Прасторы, то бок энергетычна нераўнацэнны. Можна ісці доўга непралазным лесам, а можна хутка – бесперашкодным полем. Адзін вандроўца дасягае фінішу самастойна, здаровым і бадзёрым, другі – з дапамогаю, хворым і нездаляшчым.

      – Чаму? – выбухнуў усхваляваны клас.

      Плутарх крыху памаўчаў, нібы выпрабоўваючы шкаляроў на цярпенне, і толькі потым ізноў іх аглушыў:

Скачать книгу