Каханне (зборнік). Мікола Калядны

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Каханне (зборнік) - Мікола Калядны страница 26

Каханне (зборнік) - Мікола Калядны Электронная кнігарня

Скачать книгу

ірвануў у неба.

      Усе ахвотна рушылі ўслед.

      Каб дазнацца іншых кунпаноў, тое можна было і не рабіць.

      Да Ікара мігам дакацілася іхнае агульнае жаданне. Ён належна апрацаваў яго і надаў яму неабходны накірунак. Адразу паўстала карціна супольнае чыннасці, у якой кожны ўбачыў сябе і сваіх таварышаў.

      Гэта змусіла ўсіх сабрацца навідавоку на прыгожай горнай даліне.

      – Малайчыны! – пахваліў Ікар і абвёў вучняў удзячным позіркам. – Мяне радуе вашая гатовасць да ўдасканальвання. Сёння вы паказалі, за некаторым выключэннем, годныя якасці. Няхай не засмучаецца той, у каго нешта не атрымалася. Галоўнае – вы зрабілі крок наперад. Толькі рух пасоўвае нас да мэты і дае неабходныя набыткі. Хвала ідучаму! Двайная – таму, які ляціць!

      Шкалярам словы настаўніка прыйшліся па душы, асабліва тым, каго напаткала няўдача.

      – У кожнага яна была своеасаблівай, але ўва ўсіх спараджалася адным – сумневам, – зацеміў Ікар. – Вы павінныя былі адчуць гэты здрадніцкі пазыў і тое неўтаймаванае шуганне касмічных стыхіяў, якое затым вас ахапіла.

      Сапраўды, небаракі ўспомнілі свой недарэчны мыслявы капрыз і ліхаманкавы стан пасля яго. Атрымалася, што замест чаканай радасці яны зазналі неспадзеўную непамыслоту. Нейкая невядомая ўладная сіла мігам авалодала іхняй свядомасцю, падпарадкавала сабе нутро і ў асалоду зайграла на ўсе лады, дэманструючы адну несусвеціцу. Напачатку здавалася, што іство затапіў хаос, але паступова праяснілася дзіўная ўпарадкаванасць навалы, якая са звыклай логікай не мела нічога агульнага.

      – Вы сутыкнуліся зь іншасцю, якой ў Сусвеце хапае. Яна падпільноўвае нас пад час разгубленасці альбо сумневу на нечаканых паваротах Космасу і ўзрушвае розум. З якою мэтай? – не заўсёды вядома. Мець пра яе ўяўленне – карысна, але неакрэпламу сведам'ю лепш не трапляць у гэты палон, бо можна страціць сябе. Як бараніцца? Перш-наперш, пры выкананні нейкай задачы кіравацца думкамі толькі аднаго значэння і напрамку, ясна ўяўляючы, што трэба. Па-другое, падстрахоўвацца і не зачыняцца ад нашае апекі.

      Ікар тлумачыў і неяк загадкава, са спадзевам пазіраў на вучняў.

      – А дзе Аляксандр? – раптоўна выгукнуў Кастусь, і настаўнік з палёгкай уздыхнуў, пэўна, дачакаўшыся.

      І толькі тут усе заўважылі, што Аляксандра няма.

      Страсянутыя, апаслівыя позіркі ўміг стрэліся на настаўніку.

      – Так, менавіта гэтая сіла захапіла Аляксандра, – Ікар пацвердзіў усіхнюю асцярогу. – Як толькі ён адчуў сябе незалежнай адзінкай Сусьвету, то ўсумніўся ў сваіх магчымасцях і захацеў максімуму ведаў. Ягоны запыт мігам паляцеў у прастору і адразу знайшоў зацікаўленую сілу. Тая, не марудзячы, усмактала яго.

      – Што з ім будзе?

      – Невядома.

      – Ён вернецца?

      – Цяжка сказаць.

      – Чаму?

      – Мы не ведаем, дзе ён апынуўся. Паўтараю: гэта іншасць. Там усё не так, як у нас. Уявіць яе немагчыма.

      – А хто-небудзь адтуль варочаўся?

      Ікар

Скачать книгу