Пярэваратні ў пагонах і без. Сяргей Пляскач
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Пярэваратні ў пагонах і без - Сяргей Пляскач страница 4
Белы ніколі не бачыў сваю жонку такой агаломшанай і прыгнечанай. Здавалася, яна зараз скрозь зямлю праваліцца.
ІІІ
Некалі даўным-даўно жыла ў вялікім і прыгожым горадзе Друцку дзяўчынка Соня, якая, як і ўсе дзяўчаты на белым свеце, марыла аднойчы выйсці замуж за маладога прыгажуна прынца і стаць прынцэсаю, жыць з каханым доўга і шчасліва і памерці з ім у адзін дзень… Але, калі Соні споўнілася шаснаццаць, да яе пасватаўся не малады і прыгожы прынц, а зусім стары і непрывабны, затое самы сапраўдны кароль! Вось так, мінуўшы стадыю прынцэсы, Соня[2] адразу зрабілася каралеваю. Ці была яна рада такому незвычайнаму павароту лёсу, за даўнасцю часу невядома, але гісторыя атрымалася гучнаю.
Праўда, большасць сучасных жыхароў сярэднестатыстычнай вёскі Друцк, у якую ператварыўся некалі вялікі і прыгожы горад, нават і не здагадваюцца пра тое, якія сусветнага маштабу жарсці некалі кіпелі ў іхнім паселішчы. Нават старажылы ніколі нічога чуць не чулі пра надзвычайны кар’ерны рост сваёй зямлячкі Соні. Што ўжо казаць пра маладых, якія ледзь не з калыскі перасяляюцца ў паралельную рэчаіснасць віртуальных гульняў і маюць даволі цьмянае ўяўленне пра навакольны свет…
Хіба што толькі для Іркі Бабровай віртуальная рэчаіснасць не існавала, і яна ці не адна з усіх дзяцей паселішча з упартасцю апантанага краязнаўцы даследавала ваколіцы. Справа была не ў тым, што гэтая дзяўчынка адзіная змагла супрацьстаяць паглынанню сваёй свядомасці драпежным светам лічбавых тэхналогій. Не, усё было значна прасцей: у яе ніколі не было ні камп’ютара, ні планшэта, ні нават мабільнага тэлефона, які ўжо там інтэрнэт… І бадзяцца па ваколіцах яна пачала толькі таму, што ўсе астатнія дзеці не хацелі сябраваць з ёю праз яе такую дрымучую тэхнічную адсталасць. Чым ёй было яшчэ займацца? Ды і апраналася яна ва ўсё самае таннае ці наогул набытае ў «сэканд-хэндзе», выгляд заўсёды мела самы неахайны і недагледжаны. Адным словам, нічога агульнага з іншымі дзецьмі ў Іркі не было.
Некалі даўно Бабровы былі звычайнай сям’ёй. Потым, калі Ірцы было пяць годзікаў, тата чамусьці засіліўся, як казалі людзі: напіўся і павесіўся. Ірка бацьку памятала дрэнна, а маці ніколі не гаварыла, што з ім здарылася. Затым маці прыводзіла некалькі новых татаў, але ўсе яны надоўга не затрымліваліся ў іхняй хатцы…
Калі Ірцы споўнілася дзесяць, і яна ўжо ва ўсю соўгалася па ваколіцах, абы толькі лішні раз не наведацца ў школу, з’явіўся апошні тата, Віця, якога інакш, як Віцёк, у вёсцы ніхто не называў і якога яна ўзненавідзела ледзь не ў першы дзень, бо ён адразу ж пачаў чапляцца да гаротнай дзяўчынкі: прымушаў прыбіраць у доме, мыць посуд, капацца ў агародзе. Цяпер Ірчыны падарожжы павялічыліся ці не ў два разы: ад рання дзяўчынка імкнулася непрыкметна выслізнуць з дому, а вярталася як мага пазней.
Тата Віцёк лаяўся, пагражаў здаць Ірку ў дзіцячы дом, сароміў, нават некалькі
2
Соня – Соф’я Гальшанская (Друцкая) (1405—21 верасня 1461, Кракаў) – дзяржаўная дзяячка Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага. Каралева польская (з 1424), заснавальніца дынастыі Ягелонаў. Гадавалася ў сям’і матчынага брата, князя Сямёна Друцкага.