Пярэваратні ў пагонах і без. Сяргей Пляскач

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пярэваратні ў пагонах і без - Сяргей Пляскач страница 8

Пярэваратні ў пагонах і без - Сяргей Пляскач Электронная кнігарня

Скачать книгу

адну са сваёй схованкі: няхай больш саліднаю будзе афіцыйная сума. Пералічыў тое, што заставалася ў схованцы, – роўна пятнаццаць тысяч! Цудоўна! За дваццаць тры тысячы можна набыць цалкам прыстойную машыну.

      Калі ж інспектар пачаў вышукваць у інтэрнэце, які аўтамабіль ён можа сабе дазволіць, то хутка высветліў, што практычна ўсе аўтасалоны прапаноўваюць цэлыя сістэмы зніжак і растэрміновак. Значыць, жонцы ў выпадку чаго можна будзе сказаць, што машына новая, але за яе яшчэ трэба нешта даплаціць. Але гэта ў крайнім выпадку… Рэальна ж ацаніўшы зманлівыя перспектывы, Юры Уладзіміравіч усё болей і болей схіляўся да таго, што трэба браць аўтамабіль на тысяч дзесяць даражэйшы за тую суму, якая ёсць у ягоным распараджэнні: штомесячныя выдаткі на растэрміноўку лёгка пакрыюць хабары, затое ён зможа ездзіць на прыстойнай машыне, як і належыць саліднаму чалавеку на высокай пасадзе…

      За гады службы ў органах Юры Белы выдатна засвоіў, што з калегамі па працы лепей не сябраваць: сёння ты нечы начальнік, а заўтра ён – твой; а начальнікі мусяць аддаваць загады, і часам вельмі непрыемныя для падначаленых. І як загадаць сябру?.. Як пакараць за правіны?.. Таму, мабыць, і даслужыўся Белы да намесніка кіраўніка раённай аўтаінспекцыі, што ніколі ў стасунках з калегамі не пераступаў межаў субардынацыі сам і не дазваляў рабіць гэтага іншым у дачыненні да сябе. Праўда, і большасць старых сяброў у родным мястэчку даўно ператварыліся ў проста знаёмых, бо ўсе яны без выключэння некалі палічылі, што сяброўства з Белым дае ім нейкія перавагі на дарозе. Юры так не лічыў і асабліва не пераймаўся з таго, што былыя сябры ўспрымалі яго ці то як здрадніка, ці то як адборнага кар’ерыста. Як кажуць: дружба дружбаю, а служба службаю…

      Такім чынам, Юры Белы звярнуўся па дапамогу да свайго малодшага брата Андрэя – адзінага чалавека, які меў аўтамабіль, але даўно ўжо засвоіў, што злоўжываць братавым становішчам не варта. Ён дамовіўся з Андрэем, што той у бліжэйшую суботу адвязе яго ў Мінск і дапаможа выбраць новую машыну.

      Калі надышла раніца вызначанага для паездкі дня, Юрыю давялося нейкі час адгаворваць Галю, якая раптам выказала жаданне таксама паехаць у сталіцу:

      – Мы ж там нікуды, акрамя аўтарынка, не паспеем! Да таго ж, можа, яшчэ давядзецца па аб’явах у газетах матляцца па ўсім горадзе… Толькі стомішся, і ўсё! Ды і не факт, што за раз атрымаецца знайсці што-небудзь прыдатнае!

      Як ні дзіўна, але аргументы Юрыя падзейнічалі: Галя вырашыла, што лепей сходзіць на працу і даробіць неабходныя справаздачы, бо ўсе клопаты, звязаныя з завяршэннем навучальнага года, – экзамены, выпісванне атэстатаў ды пасведчанняў, тлумны ды дурнаваты выпускны – засталіся ў мінулым, і калі яна ў суботу даробіць усе паперы, то ў першы дзень водпуску можа смела заставацца дома.

      Юры Уладзіміравіч уздыхнуў з палёгкаю: лішніх пытанняў атрымалася пазбегнуць. Жонка выняла з сямейнай скарбонкі ўсе восем тысяч долараў, уважліва пералічыла і, як у банку, перацягнула пачак з

Скачать книгу