Пярэваратні ў пагонах і без. Сяргей Пляскач

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пярэваратні ў пагонах і без - Сяргей Пляскач страница 9

Пярэваратні ў пагонах і без - Сяргей Пляскач Электронная кнігарня

Скачать книгу

падумаў, што трэба будзе як-небудзь дапамагчы брату купіць навейшую машыну. Але пакуль неабходна разабрацца са сваёю.

      Інспектар не заўважыў, як праскочылі мяжу раёна і вобласці і як братава калымага з неверагоднай для яе хуткасцю паімчала з крутога схілу ўніз да моста праз невялічкую рачулку…

      Перад самым мостам дарога даволі істотна выгіналася і забірала ўлева. Андрэй звыкла выціснуў счапленне, выключыў хуткасць і націснуў на тормаз, але педаль бязвольна правалілася і ўперлася ў падлогу… Час спыніўся… Кіроўца адчуў, як на ілбе выступіў ледзяны пот, а па спіне прабеглі мурашкі. Абсалютна машынальна ён ухапіўся за рычаг справа і пацягнуў ручны тормаз: аўтамабіль рэзка тарганула, штосьці пранізліва завішчала, і машыну бокам панесла на бела-чорны металічны адбойнік, як называюць кіроўцы прыдарожную агароджу, якая ўсталёўваецца ў небяспечных месцах. Да сакрушальнага сутыкнення з перашкодаю Андрэй нейкім чынам паспеў разгледзець на ўзбочыне за агароджаю крыж са стракатым вянком з пластмасавых кветак на ім, сінюю пляму ў аконным праёме на другім паверсе старога млына, пачуў поўны жаху вокліч брата, зазірнуў яму ў вочы і зразумеў, што бачыць Юру ў апошні раз…

      V

      За набыццё спіртных напояў для непаўналетніх Віцька не пасадзілі нават на содні, не тое што ў турму, як спадзявалася Ірка. Далі толькі штраф, які цяпер мусіла па частках выплачваць са свайго сціплага заробку даяркі мама: а як жа ж, свой мужык, які ні ёсць, а свой! Мужык тым часам працягваў піць і псаваць жыццё ўсім у доме, а на працу зусім перастаў хадзіць.

      Вучоба скончылася. Нават пасведчанне аб базавай адукацыі Ірка атрымала. Але спакою на душы не было: яшчэ больш за два месяцы давядзецца жыць пад адным дахам з Віцьком. Да таго ж Коханава – не замежжа: напэўна нехта з аднакласнікаў туды ж на вучобу накіруецца, абавязкова панагаворыць пра яе немаведама чаго пры нагодзе астатнім… А з чым выправіцца ў людзі Ірка? Тыя ж базарныя ды сэкандскія шмоткі…

      Яна шчыра верыла, што калі б з’явілася ў вучылішчы ў дарагім адзенні, з прыстойным мабільным тэлефонам і хоць з якім-небудзь прыдатным парфумным водарам, яе жыццё змянілася б незваротна. Не тое каб Ірцы прынцыпова важна было спадабацца новым знаёмым – яна ўжо даўно прызвычаілася абыходзіцца сяброўствам толькі з сабою, – але ёй як мінімум не хацелася з першага дня выглядаць на новым месцы белай варонаю. Да таго ж у жаданых пераменах Ірцы найперш мроілася іх незваротнасць… Незваротнасць у родны Друцк і ненавісны бацькоўскі дом.

      Мала было Ірцы ранейшых папрокаў Віцька ды маці за тое, што не дапамагае па гаспадарцы, а толькі бадзяецца цэлымі днямі немаведама дзе, валочыцца, як валацуга бяздомны, дык нехта з добрых людзей для поўнага шчасця сказаў ім, што некалькі разоў бачыў Ірку на трасе. А гэта ў вачах вяскоўцаў адназначна сведчыла: дзеўка загуляла! Цяпер Віцёк інакш, як шлюндраю, падчарку не называў. А калі быў асабліва не ў гуморы, дык і зусім зваў курваю… Хто ж гэта стрывае, калі ўвесь час толькі і чуваць:

      – Куды пайшла, курва?! Чаго сядзіш, курва! Прыгледзь за братам,

Скачать книгу