Дагератып. Людміла Рублеўская

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дагератып - Людміла Рублеўская страница 11

Дагератып - Людміла Рублеўская

Скачать книгу

Так што – дапамажыце нам, папрацуйце на навуку, і не прыдзецца ламаць уласныя планы.

      Масевіч па-дзіцячы хлюпнуў носам і тут жа ганарыста задраў падбароддзе, пакрытае светлым пушком, каб не выглядала, што ён баіцца.

      – Вы не адказалі на галоўнае пытанне – адкуль вы пра нас даведаліся?

      Голасам Ніхеля можна было расколваць лёд. Археолаг зглытнуў, мімаволі касавурачыся вачыма за спіну, на магчымую сваю светлавокую смерць, і прахрыпеў:

      – Выпадак. Я быў сведкам замаху на генерал-губернатара на Сянной. Паліцыянты хапалі ўсіх, хто быў у той час на вуліцы. Разам са мной вычапілі старога па мянушцы Ваўчура…

      Пан Варакса апусціў пісталет.

      – Балбатлівы недаробак той Ваўчура… Можаш схаваць нож, Багута.

      – Між іншым, паліцыі ён не сказаў ні слова, – змрочна прамовіў археолаг, паціраючы шыю, на якой засталася заўважная драпіна. – Але я ніколі не забудуся, як стаім мы, заклаўшы рукі за галаву, у калідоры пастарунку, насамі да шэрай аблезлай сцяны, быццам створанай для таго, каб на яе пляваць, і я, раззлаваны ўшчэнт, шапчу, што правільна ўчынілі тэракт, абавязкова знайду тых герояў і да іх далучуся. Ваўчуру перасмыкнула, а пасля, калі мы апынуліся ў адной камеры, ён распавёў тое-сёе пра маіх герояў. І я зразумеў, які я дурань… Быў.

      Калоцкі з выклікам паглядзеў на Вараксу. Багута пакрывіла бледныя вусны.

      – Значыць, вы паразумнелі, а мы з Янам засталіся дурнямі?

      – Ваўчура не казаў – дурныя… Ён казаў – пачвары.

      Давыд у жаху стукнуў сябрука локцем у бок. Але пан Ніхель толькі расцягнуў вусны ва ўсмешцы, быццам яму падалі філіжанку кавы з вяршкамі.

      – Як толькі нас не называюць, маладыя людзі. Мне больш падабаецца – інквізітары рэвалюцыі.

      Багута скрывілася: яна не любіла пафас ілжэ-бацькі. Калоцкі таксама ледзь стрымаў скептычную ўсмешку.

      Паўзу, даволі такі напружаную, парушыў вясёлы званочак: у атэлье сунулася жонка пана пісара, трымаючы на руках шчакастае немаўля ў каптуры, шчодра прыкрашаным карункамі і блакітнымі стужкамі. Пан Варакса схіліўся ў паклоне.

      – Ах, як шкада, мая дарагая пані, што вы не прыйшлі трохі раней. Мы з дачкой мусім неадкладна ехаць на пахаванне. Самі разумееце – святая справа, пакінуць памяць аб нябожчыку несуцешным сваякам…

      Што ж, зноў Варакса ўсё вырашыў сам. Падобна, студэнты перамаглі. Назаўсёды з’язджаць з гораду, дзе столькі сілаў укладзена ў падрыхтоўку тэракту, падводзіць усю арганізацыю, сапраўды было глупствам – пакуль ёсць хоць найменшая магчымасць усё здзейсніць.

      Брычка, загадзя нанятая гасцямі, мусіла пад’ехаць праз гадзіну. Багуслава стамлёна прысела на плеценае крэсла, у якім перафатаграфаваўся не адзін тузін павятовых прыгажунь. Як абыдзецца Ніхель з непажаданымі сведкамі? Наколькі ведала Багута свайго настаўніка, той нічога не прабачаў і не забываў. Дзяўчына ўявіла два целы ў глухой лагчавіне, заваленыя галлём, і тужліва зацягнулася цыгарэтай, устаўленай у касцяны

Скачать книгу