Кніга пра Нішто (зборнік). Валянцін Акудовіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Кніга пра Нішто (зборнік) - Валянцін Акудовіч страница 12

Кніга пра Нішто (зборнік) - Валянцін Акудовіч Collegium Sarmaticum

Скачать книгу

быцця», я-чалавек нічога не выбірае, бо няма каму выбіраць…

      Я-чалавек толькі забяспечвае сабой тое, што ёсць ім. Забяспечвае сваім прозвішчам, сваёй біяграфіяй, сваёй экзістэнцыяй. Забяспечвае сваёй прысутнасцю, сваім дзеяннем, сваім учынкам. Сексуальным актам ён забяспечвае працяг роду, сацыяльнай дзеяй забяспечвае нарошчванне рэальнасці, а інтэлектуальнай – а-рэальнасці. Карацей кажучы, я-чалавек забяспечвае сабой усё тое, што зафіксавала сябе ў значэннях я-чалавека, і толькі такім чынам ён забяспечвае сябе самім сабой.

      Пэўна, з гэтага можна патлумачыць і факт адсутнасці патрэбы я-чалавека ў самім сабе. Здавалася б, дзіўна: я-чалавек увесь час толькі тое і робіць, што забяспечвае сябе самім сабой, аднак пры гэтым ён сам сабе нінавошта не патрэбны, прынамсі гэтая патрэба ніяк не адшукваецца. Але тут, відаць, рэч у тым, што я-чалавек не сябе забяспечвае самім сабой, а забяспечвае самім сабой тое, што ёсць ім. Калі гэта так, то тады стаецца зразумелым, чаму ён не мае патрэбы ў самім сабе: у я-чалавеку няма нічога такога, што па-за экзістэнцыяй было б уласна ім і патрабавала яго самога як толькі яго.

      Я-чалавек – усяго тое, што ёсць у значэннях яго. Ён не абумоўлены сам сабой. І нікім (нічым) іншым не абумоўлены як менавіта ён, гэты, адзіна магчымы тут і цяпер. Ніхто з людзей не быў вымкнуты з небыцця таму, што непасрэдна яго чакала ў быцці адно яму належнае месца. У тым, што той ці іншы чалавек з’явіўся альбо не з’явіўся, няма ніякай сістэмы, ніякай логікі, тым болей – прадвызначанасці.

      Хтосьці ёсць, кагосьці няма. Хто ёсць? Каго няма? Гэта не праблема. Ніколі гэта не праблема… Але мы не станем далей разгортваць тэзу аб татальнай залежнасці з’яўлення я-чалавека ад выпадку. Бо калі быць больш дакладным, дык я-чалавек увогуле не з’яўляецца.

      З’яўляецца не я-чалавек, а ўсяго толькі яго біялагічная матрыца. І хаця яна мае свой генетычны код, пол, расавую належнасць і шэраг іншых, уласцівых адно ёй характарыстык (што далей будуць уплываць на фармаванне апрычонага кшталту экзістэнцыі), але гэта ўсяго матрыца, якія ў невымернай колькасці вырабляе мноства «тэхналагічных лініяў» той вялізнай фабрыкі па вытворчасці біялагічных формаў, якую мы называем Прыродай.

      Я-чалавек не нараджаецца, ён стаецца я-чалавекам у працэсе адбывання свайго тэрміну быцця. Хаця больш карэктна будзе сказаць, не «ён стаецца», а «ім стаюцца» шматлікія аб’ектнасці свету, якія падчас ягонага бытнавання накладаюцца сваім цяжарам на першапачатковы біялагічны код і тым самым арганізуюць тое, што чалавек залішне самаўпэўнена называе «Я».

      Калі што і застаецца ў я-чалавеку ўласна яго, чалавечым, дык гэта мера здольнасці прымаць і ўтрымліваць у сабе разнастайныя феномены існага. Але якраз у звязку з абмежаванымі магчымасцямі я-чалавека быць адкрытым для быцця існага, мы, бадай, можам казаць пра я-чалавека як пра вынік скажэння аб’ектнасцяў існага, што не могуць выявіцца ў чалавеку ў сваёй паўнаце. Чалавек не «мера ўсіх рэчаў, існуючых, што яны існуюць, неіснуючых – што яны не існуюць» (яшчэ раз працытуем

Скачать книгу