Кніга пра Нішто (зборнік). Валянцін Акудовіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Кніга пра Нішто (зборнік) - Валянцін Акудовіч страница 3

Кніга пра Нішто (зборнік) - Валянцін Акудовіч Collegium Sarmaticum

Скачать книгу

бачанае намінатыўным ці метафарычным словам. Спрашчаючы, міфалагічнага чалавека можна параўнаць з люстэркам, якое люструе карціну, сфакусаваную ў міфалагеме свету. Ён, як люстэрка, яшчэ ні на чым не акцэнтуе ўвагу, нічога не вылучае, не дадае, не адымае, тым болей – не асэнсоўвае, не тлумачыць. Каб апошняе сталася магчымым, трэба было, каб сфармавалася тэхналагічна інакш арганізаваная роўніца люстравання быцця. Такой інакш арганізаванай роўніцай і стаўся Тэкст, які мог вымыкаць з ёсць ці было тыя альбо іншыя актуаліі, гуртаваць іх і замацоўваць у якасці стала прысутных. З чаго паступова, праз механізм параўнання трывала прысутных знакаў актуальнасці, сталася магчымай аналітыка як самога наяўнага, так і ўяўленняў чалавека пра гэтае наяўнае. Тэкст дадаў да зместу чалавечага бытнавання два найістотныя моманты: час як час і мысленне як мысленне, – і гэтым завершыў распачатае Міфам стварэнне чалавека як каланізатара быцця.

      Тэкст канчаткова падзяляў быццё чалавека на прысутнасць у быцці і рэфлексію над быццём, на наяўнае і намысленае; на рэальнае як змест таго, што было і ёсць і а-рэальнае як змест рэфлексіяў над тым, што было і ёсць, у тым ліку і рэфлексіяй над усімі папярэднімі і самымі апошнімі рэфлексіямі. І яшчэ: Тэкст пачаў намацваць тэарэтычныя падставы для пашырэння ўласна часавай прасторы а-рэальнасці ў наступную праекцыю – у будзе.

      Татэмны чалавек быў тым, што ёсць.

      Міфалагічны чалавек быў тым, што ёсць і было.

      Тэкставы чалавек быў тым, што ёсць, што было і што, магчыма, будзе.

      Але ці быў пры гэтым сам чалавек як нехта акрамя таго, што нараджаецца, апладняецца і памірае?

      Актуальнасць чалавека

      Натуральна, што ў эры Татэму ды Міфу пытанне хто я, чалавек? – не магло паўставаць. Татэмны чалавек дык і ўвогуле роўніў сябе з усім астатнім, радніўся-улучваў сябе ў радавод іншых істотаў, сцьвярджаючы гэтым сваю прынцыповую таясамасць з усім наяўным. Пазней, у эру Міфу, чалавек ужо заўважыў сябе як сябе ў касмалогіі існага, але і тады перад ім не ўзнікала, бо не было скуль і дзеля чаго ёй узнікаць, праблемы я-чалавека. Прысутнасць чалавека прымалася ў значэнні прысутнасці нароўні з усім астатнім, чаму знайшлося месца ў міфалагічным бачанні рэальнасці.

      Праблема чалавека паўстала ўжо толькі ў эру Тэксту, яна згуртавалася сярод складак інтэлігібельнага ландшафту а-рэальнасці, куды з універсалісцкіх пагоркаў сплывалі і дзе збіраліся парэшткі рэфлексіўных імпрэсіяў з нагоды быцця існага. Уласна, на пачатку гэта яшчэ таксама не была праблема чалавека, а толькі падставовае для яе ўсведамленне, што існае-для-чалавека ёсць нагэтулькі існым, наколькі чалавек можа ўспрыняць яго ў гэтым значэнні. Таму, калі Пратагор кажа, што «Чалавек ёсць мера ўсіх рэчаў, існуючых – што яны існуюць, неіснуючых – што яны не існуюць», то мы мусім разумець, што тут гаворка пакуль ідзе не пра чалавека, а пра магчымасці спасціжэння формы, зместу і сутнасці быцця праз чалавека як інструмент гэтага спасціжэння.

Скачать книгу