Кніга пра Нішто (зборнік). Валянцін Акудовіч
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Кніга пра Нішто (зборнік) - Валянцін Акудовіч страница 6
Здольнасць занатаванага слова быць каталагізатарам рэальнасці, камунікатарам соцыуму, фармалізатарам а-рэальнасці і, можа, галоўнае, сакралізатарам Тэксту, – вылучыла слова на ролю, якая вымагала ўнікальнага статусу, сумернага абсалюту.
Так слова сталася Словам.
Праўда, існуе меркаванне (Дэрыда), што маўленне (слова) ад свайго пачатку прадугледжвала графізм, як Тэкст. Аднак мне з гэтым цяжка пагадзіцца. Графізм ёсць не следствам мовы, а следствам дзеі. Таму пацверджаннем – піктаграма.
Піктаграма фіксавала не маўленне, а – праз фіксацыю бачнага – дзею. Першапачаткова чалавек перадаваў інфармацыю пра сваё бытнаванне ў прасторы ёсць нават не ўяўляючы, што гэтую інфармацыю можна транспартаваць у графічна зафіксаваным слове і што ўвогуле слова (суплёт асобных гукаў) падлягае магчымасці быць графічна ўнаяўленым.
Пісьмо з’явілася не таму, што існавала маўленне, а таму, што ў пэўны момант апазналася: графічна зафіксаванае слова значна пераўзыходзіць піктаграму функцыянальна, і адсюль яно больш прыдатнае для карыстання ў штодзённых практыках.
Хаця зусім не выключана, што лексікаграфія адбылася з прычынаў куды больш глабальных за «эвалюцыю эфектыўнасці», а менавіта – з прычыны спакваля наспелай неабходнасці стварэння мабільнай камунікатыўнай сістэмы для семантычнай прасторы а-рэальнасці.
Піктаграфія, напэўна, мела ў сабе яшчэ вялікую патэнцыю адносна графічна ўнаяўленай намінацыі фізічнай дзеі, але яна не была прыстасаваная для транспартавання знакаў, якія маглі б выяўляць рух логікі, падзеі мыслення, сюжэты рэфлексіі. Таму піктаграфія ніяк не пасавала да знакавага засваення прасторы а-рэальнасці, якая неўпрыкмет апазналася як больш перспектыўная за ўласна рэальнасць. Вось чаму піктаграфія саступіла лексікаграфіі, і такім чынам на месцы піктаграфічнага паслання ўзнік лексікаграфічны Тэкст, які з аднолькавым поспехам фіксаваў і транспартаваў як падзеі рэальнасці, так і сюжэты а-рэальнасці.
Інакш кажучы, каб пазней стратэгіі быцця не заакцэнтаваліся на а-рэальнасці, дзе паноўныя думка, логіка, развага запатрабавалі іншай ад піктаграфіі сістэмы фіксацыі паведамлення, а надалей адбываліся ў прасторы дзейнай рэальнасці (як у эру Татэму), дык зусім верагодна, што піктаграфічны Тэкст заставаўся б адзінай і дастатковай