Шал (зборнік). Юры Станкевіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Шал (зборнік) - Юры Станкевіч страница 18

Шал (зборнік) - Юры Станкевіч Другі фронт мастацтваў

Скачать книгу

папярэджваў!

      але тут надалоннік заклініла. тым не менш, валовіч быў задаволены і гэтым, няхай сціплым, вынікам. ён зноў вярнуўся да сваіх пытанняў. па-першае, даведацца пра медсястру. па-другое, знайсці канстанцыю. але на яго пытанне пра медсястру проста не адказалі. дакладней, праігнаравалі. а каб знайсці былую падапечную, трэба было выбрацца адсюль.

      між тым, сутонела. валовіч палез у кішэні. і раптам знайшоў там складзеную ўдвая паперчыну. і ўспомніў, што на ёй прозвішча «бесавіцы». якое абяцаў і напісаў яму айцец віталь. валовіч разгарнуў лісток. і прачытаў:

      «сарока лада».

      і пасля роздуму прыгадаў раптам радкі са скандынаўскага эпасу:

      – не давярай ні дзевы словам ні жонцы гаворкам – на коле іх злеплена сэрца каварства ў грудзях іх.

      і, прааналізаваўшы, зразумеў. што імя, якога так дабіваўся айцец віталь, было не імем «бесавіцы». а імем з дакументаў. скрадзеных раней канстанцыяй. у лякарні. тая падманула і святара. значыць, меркаваў валовіч, выгнання хутчэй за ўсё не адбылося. а гэта, магчыма, можа ўскосна значыць і тое, што, бадай, аніякіх д’ябальскіх сутнасцяў не існуе. а прабіваецца ў наш свет раз-пораз звычайны збой. у праграме. але і пра гэта мы наўрад ці даведаемся. бо можам і далей толькі гадаць. не атрымліваючы аніякіх доказаў.

      мы нават не ведаем. у чым сапраўдны сэнс суадносін знакамітага трохкутніка: адам – ева – змей. ці можна тады залічыць і еву ў апантаныя д’ябальскай сутнасцю? бо са свяшчэннага пісання не зусім ясна – з кім менавіта. і дэ-факта – таямніча размаўляў адам у садзе? можа ўжо тады ён цьмяна прадчуваў жахлівыя наступствы будучых сэксуальных рэвалюцый. нашэсця садамітаў. сусветных метафізічных мутацый. а можа, пра ўсё гэта яго і папярэджваў творца?

      ноччу валовіч амаль не спаў. раніцай запатрабаваў адвесці яго да лекара. адмовіўся ад ежы. але просьбу яго пакінулі без увагі. дзверы на ўваход і на выхад былі без ручак. як ён заўважыў, медыкусы іх адчынялі маючы кожны свой ключ. прайшоў дзень. і яшчэ адна ноч. адзін са знаёмых санітараў даўно змяніўся. той, хто яго замяніў, быў даволі нягеглы. і валовіч задумаў уцёкі. чакаў зручнага моманту. які, урэшце, і наступіў. нягеглы санітар зайшоў у бокс. па нейкіх сваіх справах. валовіч паклікаў яго:

      – хадзіце сюды! ёсць пытанне!

      той падышоў усутыч. і схіліў да валовіча, які сядзеў на ложку, незадаволены твар. гэта быў, на выгляд, вясковы мужычок. яшчэ малады. які аддаў перавагу працы ў калгасе. на карысць лякарні. валовіч кульнуў яго долу. запіхнуў у рот рушнік. другім звязаў ногі. трэці паслужліва перадалі яму «распісаныя». якія па-звычцы гулялі ў карты. але з такой нагоды адразу кінулі. валовіч звязаў санітару і рукі. папярэдне сцягнуўшы з таго халат. і каўпак. за ім з жахам назіралі. валовіч апрануў халат, насунуў каўпак. і знайшоў у кішэні ключ ад дзвярэй. пасля чаго ўпэўнена выйшаў вонкі. спусціўся па лесвіцы. і апынуўся на падворку. дзе бадзяліся хворыя з іншых карпусоў. прабягалі медсёстры.

Скачать книгу